Нічыпар III Батаніят
| Нічыпар III Батаніят грэц. Νικηφόρος Γ' Βοτανειάτης | |
| бізантыйскі імпэратар | |
|---|---|
|
| |
| бізантыйскі імпэратар | |
|
7 студзеня 1078 — 4 красавіка 1081 | |
| Папярэднік | Міхал VII Дука |
| Наступнік | Алексій I Камнін |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 1002, |
| Памёр | 10 сьнежня 1081, |
| Дынастыя | Дукі |
| Жонка | Бэбдэна, Марыя Аланская |
Нічы́пар III Батанія́т (па-грэцку: Νικηφόρος Βοτανειάτης); каля 1002 — 10 сьнежня 1081) — бізантыйскі імпэратар, які панаваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям’і, якая сьцьвярджала, што мае сваё паходжаньне ад іншай бізантыйскай сям’і Фокаў[1].
Нічыпар Батаніят, паводле словаў Нічыпара Брыеніюса, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імпэратарам ужо ў вельмі старэчым узросьце. У пачатку 1077 году імпэратар Міхал VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж году Батаніят адкрыта абвесьціў пра пачатак паўстаньня, ачолены ім жа, і загадаў зьбіраць расьсеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Бітынію, але меў вельмі мала сілаў. Толькі пасьля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца й неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Бізантыі, Канстантынопалі, таксама адбылося абурэньне. Імпэратар Міхал добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.
Авалодаўшы уладай, Нічыпар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся на прыгажуні імпэратрыцы Марыі Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасьць грамадзянаў і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і зьявіўся недахоп у грошах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kazhdan, Alexander, ed. (1991), «Oxford Dictionary of Byzantium», Vol. III, Oxford University Press, page. 1479, ISBN 978-0-19-504652-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вриенний Никифор, «Исторические записки» М. 1997