Юрка Лявонны
Юрка Лявонны лац. Jurka Lavonny | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Юрка Лявонны |
Нарадзіўся | 16 (29) ліпеня 1908 |
Памёр | 29 кастрычніка 1937 (29 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, перакладнік |
Гады творчасьці | 1925—1937 |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Творы на сайце Knihi.com | |
Юрка Лявонны |
Юрка Лявонны (сапр. — Леанід Юркевіч; 29 ліпеня 1908, Чавусы — 29 кастрычніка 1937, Менск, Турма НКВД) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Чавусы Магілеўскай вобласьці ў сям’і службоўца.
Скончыў Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум, у 1934 годзе — крытыка-творчае аддзяленьне літаратурнага факультэта Вышэйшага пэдагагічнага інстытута ў Менску. Працаваў у рэдакцыях газэт «Магілёўскі селянін», «Зьвязда», часопіса «Работніца і калгасьніца Беларусі», на Беларускім радыё.
Друкавацца пачаў у 1925 годзе. Выйшлі зборнікі вершаў «Камсамольскія вершы»[2][3][4] і «Штурм» (1930), «Жалезныя віхуры» і «Разьбег» (1931), «Стала і мужна» (1932), «Выбранае» (1960). Многія вершы пакладзеныя на музыку.
Выступаў як празаік. У 1931 годзе выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі». Разам з С. Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Жуля Вэрна «80 000 кілямэтраў пад вадой» (1937).
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 году.
Арыштаваны 30 кастрычніка 1936 у Менску па адрасе: вул. Фурманская, д. 9, кв. 2. З падсьледных, якія праходзілі зь ім разам, толькі Лявонны пасьля бясконцых катаваньняў не пацьвердзіў, што Цішка Гартны «контрарэвалюцыянэр», «нацдэм» і г. д. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 лістапада 1937 як «сябра шпіёнска-дывэрсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 лістапада 1937.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 красавіка 1957. Асабовая справа Ю. № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ljavonny, Jurka // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Эд. Галубок. Кнігапіс. Гэта сёньня…, а заўтра ў паход… за авалоданьне мастацкай культурай. (Юрка Лявонны. «Камсамольскія вершы». Менск 1930 г. БДВ, старонак 45, цана 35 к.) // Маладняк : часопіс. — 1931. — № 2. — С. 112—115.
- ^ С. Анісаў. Ня заўтра, а сёньня. За клясава-насычаны, марксыцка-ленінскі зьмест мастацкай літаратуры. // Чырвоная зьмена : газэта. — 1931, 16 траўня. — № 110 (1379). — С. 4.
- ^ Эд. Галубок. Ліст у рэдакцыю газэты «Чырвоная зьмена». // Чырвоная зьмена : газэта. — 1931, 25 траўня. — № 118 (1387). — С. 4.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бечык В. Л.. Лявонны, Юрка. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1972. — Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы. — 624 с. — С. 471.
- Сяргей Грахоўскі. Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы / складаньне, прадмовы: Грахоўская, Тацьцяна. — Менск: Звязда, 2013. — С. 30—35. — 245 с. — 1100 ас. — ISBN 978-985-7059-68-3
- Лявонны Юрка. // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X. — С. 351.
- Лявонны Юрка. / біяграфічныя зьвесткі Атрашкевіч В. І.; бібліяграфія Махнач Т. М. // пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя ПетрусяБроўкі, 1994. — Т. 4, Лазарук—Перкін. — С. 138—141. — ISBN 5-85700-153-6.
- Лявонны Юрка. // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 663с.:іл. с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0805-9 — С. 193.
- Лявонны Юрка. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас. С. 322, 323.
- Леанід Маракоў «Ахвяры і Карнікі»
- Саламевіч І. У. Лявонны Юрка. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 417. — С. 417, 418.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктар Жыбуль. (15 верасьня 2017) Юрка Лявонны (1908-1937). Адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля. Менск, кнігарня «Логвінаў». TuzinFM..