Перайсьці да зьместу

Эдуард Галубок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Галубок
Дата нараджэньня 1906
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1943
Месца вучобы
Занятак фальклярыст, літаратуразнаўца, літаратурны крытык
Месца працы
Бацька Уладзіслаў Галубок

Эдуард Галубок (нар. 1906, Менск 1943) — беларускі фальклярыст, літаратуразнавец, літаратурны і тэатральны крытык. Крыптанімы: Г-ок. Псэўданімы: 1) Галубок, Эд.; 2) Галубок, Эдуард; 3) Горскі, Э.; 4) Горскі, Эд.; 5) Горский, Эд.[1]

Эдуард Галубок нарадзіўся ў Менску ў сям’і беларускага драматурга, тэатральнага рэжысэра й мастака Уладзіслава Галубка. З самага ўтварэньня бацькам у 1920 годзе трупы беларускіх артыстаў (потым БДТ-3), прымаў актыўны ўдзел у яе спэктаклях. Тэатар стаў для яго школай жыцьця і выхаваньня. Пасьля заканчэньня ў 1930 годзе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта працаваў навуковым супрацоўнікам сэкцыі этнаграфіі й фальклёру ў Інстытуце літаратуры і мастацтва, з 1934 да 1941 году ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. Дасьледаваў беларускі фальклёр і літаратуру, зьбіраў розныя жанры беларускай вусна-паэтычнай творчасьці.

Эдуард Галубок удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1941 году прызваны Менскім вайсковым камісарыятам у войска лейтэнантам[2]. Ён загінуў на фронце ў 1943 г. Месца яго гібелі й дакладная дата невядомы.

Літаратурную дзейнасьць Эдуард Галубок пачаў у 1927 годзе, выступіўшы з артыкуламі й нарысамі. У 1930-х гадах пісаў таксама літаратурныя й тэатральныя рэцэнзіі. Яго рэцэнзіі на творы беларускіх паэтаў, празаікаў і драматургаў друкаваліся ў газэтах „Чырвоная зьмена“, „Літаратура і мастацтва“, „Звязда“ й часопісах „Маладняк“, „Полымя“, „Заклік“, „Мастацтва і рэвалюцыя“. Ён зьяўляецца аўтарам артыкулаў у зборніках Акадэміі навук «Пісьменьнік і мова», прысьвечаных барацьбе за культуру мовы, дыскусійным зборніку сэкцыі драматургаў «Драматургія» і «Крытыка-бібліяграфічным бюлетэні» Бібліяграфічнага інстытуту.

З-за арышту бацькі ў 1937 годзе ня змог абараніць кандыдацкую дысэртацыю па беларускай драматургіі. Быў адным са складальнікаў зборнікаў «Дарэвалюцыйная і Савецкая Беларусь у народнай творчасьці» (1938), «Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі» (1939), «Жанчына ў беларускай народнай творчасьці» (1940). У 1939 годзе фальклярыст удзельнічаў у навукова-дасьледчай экспэдыцыі Акадэміі навук у Нясьвіскі замак. Падрыхтаваў да друку рукапісы кніг «Шлях разьвіцьця БДТ-3» і «Мастацкае выхаваньне ў сыстэме нашай школы» зьніклі ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

1927
1931
1932
1933

1934
1938
1939
1940
  1. ^ Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў i крыптанімаў (XVI—XX стст.).. — Менск: Мастацкая літаратура, 1983. — С. 174. — 207 с. — 4000 ас.
  2. ^ Документ, уточняющий потери (рас.) Мемориал. Министерство обороны Российской Федерации. — ЦАМО ф. 58, воп. 18004, спр. 433.