Юзэф Ядкоўскі
Юзаф Ядкоўскі | |
Род дзейнасьці | археоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледнік гісторыі Гарадзеншчыны |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 сьнежня 1890 |
Месца нараджэньня | Горадня, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 2 студзеня 1950 |
Месца сьмерці | Варшава, ПНР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастацтвазнавец, археоляг, нумізмат, музэязнавец, рэстаўратар, гісторык |
Навуковая сфэра | археалёгія[1], нумізматыка[1], мастацтвазнаўства[d][1], рэстаўрацыя[1], музэязнаўства[d][1] і рэгіянальная гісторыя[d][1] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Юзаф Ядкоўскі (польск. Józef Jodkowski; 20 сьнежня 1890, Горадня — 2 студзеня 1950, Варшава) — археоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледнік гісторыі Гарадзеншчыны.
Заснавальнік Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музэю. Зь яго ініцыятывы праводзіліся археалягічныя дасьледваньні і пачалася рэстаўрацыя Старога замку.
У пачатку 2000-х гадоў грамадзкасьць Горадні правяла збор подпісаў за наданьне імя Юзэфа Ядкоўскага дзялянцы Нёманскай наберажнай, створанай зь яго ініцыятывы дзеля абароны пагоркаў Старога, Новага замкаў і Калоскай царквы ад паводак. Рэжым Лукашэнкі гэтую ініцытыву праігнараваў.
У 2012 годзе створана Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага, якая ўручаецца асобам, творчая дзейнасьць якіх паспрыяла вывучэньню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаваньню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасьці Горадні і рэгіёну. У 2012 годзе прэмію атрымалі Алесь Госьцеў і Тацяна Касатая[2], у 2013 годзе — Віктар Саяпін[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://www.t-styl.info/by/114/society/8987/Прэмію(недаступная спасылка) Ядкоўскага ўручылі Алесю Госцеву і Таццяне Касатай
- ^ Віктар Саяпін — лаўрэат прэміі Юзафа Ядкоўскага за 2013 год! https://web.archive.org/web/20131206062413/http://harodnia.com/be/sionnia/padziei/442-sajapin-laureat-premii-jadkouskaha#ref1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктар Какарека «Юзеф Иодковский — страницы жизни»
- Вячаслаў ШВЕД. Юзаф Ядкоўскі: вядомы і невядомы(недаступная спасылка)
- Юзаф Ядкоўскі. Падземны Гродна
- Józef Jodkowski. Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie w świetle badań archiwalnych i archeologicznych dokonanych w 1935 r.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |