Перайсьці да зьместу

Эстонскі музэй пажарнай аховы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстонскі музэй пажарнай аховы
Eesti Tuletõrjemuuseum
Месцазнаходжаньне ТалінЭстонія
Адрас Сьцяг Эстоніі Раўа 2, Талін
Тэматыка калекцыі Пажарная ахова
Створаны 1974 г.
Дырэктар Іва Паўлюс
Геаграфічныя каардынаты 59°26′7″ пн. ш. 24°45′50″ у. д. / 59.43528° пн. ш. 24.76389° у. д. / 59.43528; 24.76389Каардынаты: 59°26′7″ пн. ш. 24°45′50″ у. д. / 59.43528° пн. ш. 24.76389° у. д. / 59.43528; 24.76389
Эстонскі музэй пажарнай аховы на мапе Эстоніі
Эстонскі музэй пажарнай аховы
Эстонскі музэй пажарнай аховы
Эстонскі музэй пажарнай аховы
www.tuletorjemuuseum.ee

Эсто́нскі музэ́й пажа́рнай ахо́вы (па-эстонску: Eesti Tuletõrjemuuseum) — музэй гісторыі пажарнай аховы ў Эстоніі. Першы эстонскі дабраахвотніцкі пажарны аддзел быў створаны ў 1788 року братэрствам чорнагаловых і стаў адной зь першых пажарных харугваў у Эўропе. Першыя прафэсійныя пажарныя дружыны былі заснаваныя неўзабаве па Першай сусьветнай вайне, у 1919[1].

Эстонскі музэй пажарнай аховы быў створаны ў 1974 року, такім чынам гэта адзін з найстарэйшых падобных музэяў ва Ўсходняй Эўропе. Да 2003 року музэй разьмяшчаўся ў былым пажарным цэху на вуліцы Вана-Віру. З 2007 музэй знаходзіцца ў будынку пажарнай станцыі на вуліцы Раўа.

Экспазыцыя складаецца са старога проціпажарнага начыньня, існуюць пляны пашырэньня музэю, у тым ліку адкрыцьця выставы пажарных аўтамабіляў і задзейнічаньня гістарычнае вежы пажарнага цэху.

  1. ^ Jaan Vaarmann (1988) Rinnutsi leekidega. 200 aastat vabatahtlikku tuletõrjet Eestis Valgus. ISBN 5-440-00271-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]