Эстонскі музэй пажарнай аховы
| Эстонскі музэй пажарнай аховы | |
| Eesti Tuletõrjemuuseum | |
| Месцазнаходжаньне | Талін, Эстонія |
|---|---|
| Адрас | |
| Тэматыка калекцыі | Пажарная ахова |
| Створаны | 1974 г. |
| Дырэктар | Іва Паўлюс |
| Геаграфічныя каардынаты | 59°26′07″ пн. ш. 24°45′50″ у. д.HGЯO |
| Эстонскі музэй пажарнай аховы на мапе Эстоніі Эстонскі музэй пажарнай аховы | |
| www.tuletorjemuuseum.ee | |
Эсто́нскі музэ́й пажа́рнай ахо́вы (па-эстонску: Eesti Tuletõrjemuuseum) — музэй гісторыі пажарнай аховы ў Эстоніі. Першы эстонскі дабраахвотніцкі пажарны аддзел быў створаны ў 1788 року братэрствам чорнагаловых і стаў адной зь першых пажарных харугваў у Эўропе. Першыя прафэсійныя пажарныя дружыны былі заснаваныя неўзабаве па Першай сусьветнай вайне, у 1919[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эстонскі музэй пажарнай аховы быў створаны ў 1974 року, такім чынам гэта адзін з найстарэйшых падобных музэяў ва Ўсходняй Эўропе. Да 2003 року музэй разьмяшчаўся ў былым пажарным цэху на вуліцы Вана-Віру. З 2007 музэй знаходзіцца ў будынку пажарнай станцыі на вуліцы Раўа.
Экспазыцыя складаецца са старога проціпажарнага начыньня, існуюць пляны пашырэньня музэю, у тым ліку адкрыцьця выставы пажарных аўтамабіляў і задзейнічаньня гістарычнае вежы пажарнага цэху.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jaan Vaarmann (1988) Rinnutsi leekidega. 200 aastat vabatahtlikku tuletõrjet Eestis Valgus. ISBN 5-440-00271-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (эст.) (рас.) (анг.)
| ||||||||||||||||||||||