Перайсьці да зьместу

Эстонская акадэмія навук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац Унгерн-Штэрнбэрга на вуліцы Кохту, 6, у якім разьмешчаная Эстонская акадэмія навук

Эсто́нская акадэ́мія наву́к (па-эстонску: Eesti Teaduste Akadeemia) заснаваная ў 1938 року. На кастрычнік 2012 Акадэмія налічвала 71 поўнага і 15 замежных сябраў[1]. Зь лістапада 2004 прэзыдэнтам Акадэміі зьяўляецца Рыхард Вілемс, біёляг з Унівэрсытэту Тарту.

Створаная як навуковае таварыства ў 1938 року. Пасьля далучэньня Эстоніі да СССР Акадэмія была распушчаная 17 ліпеня 1940 року.

У чэрвені 1945 створаная Акадэмія навук Эстонскай ССР (па-эстонску: Eesti Nõukogude Sotsialistliku Vabariigi Teaduste Akadeemia). Яна складалася з цэнтральнае бібліятэкі і чатырох падразьдзяленьняў, улучаючы ў сябе 15 навуковых інстытутаў, у тым ліку іншыя навуковыя супольнасьці і музэі. У красавіку 1989, за два з паловай гады да атрыманьня Эстоніяй незалежнасьці, Акадэмія вярнула былую назву Эстонскай акадэміі навук.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Membership (анг.). Эстонская акадэмія навук. Праверана 4 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1089