Энвэр Ходжа
Энвэр Ходжа | |
Enver Halil Hoxha | |
Энвэр Ходжа ў 1971 годзе | |
Першы сакратар Альбанскай партыі працы | |
---|---|
8 лістапада 1941 — 11 красавіка 1985 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Раміз Алія |
Старшыня Рады міністраў Албаніі | |
1 студзеня 1946 — 23 ліпеня 1954 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Махмэт Шэху |
Міністар замежных справаў Альбаніі | |
22 сакавіка 1946 — 23 ліпеня 1953 | |
Папярэднік: | Омэр Нішані |
Наступнік: | Бэхар Шцюла |
Міністар нацыянальнай абароны Альбаніі | |
1944 — 1953 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 кастрычніка 1908 г. Гіракастра |
Памёр: |
11 красавіка 1985 Тырана |
Партыя: | Альбанская партыя працы |
Сужэнец: | Нэджміе Ходжа[d] |
Дзеці: | Ілір Ходжа[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Энвэ́р Халіл Хо́джа (па-альбанску: Enver Halil Hoxha; 16 кастрычніка 1908, г. Гіракастра, Альбанія — 11 красавіка 1985, Тырана) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Альбаніі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930—1936 вучыўся ва ўнівэрсытэтах г. Манпэлье (Францыя) і Брусэль. 3 1941 сябра кампартыі Альбаніі (КПА; з 1948 Альбанская партыя працы, АПП), сябра яе ЦК, з 1943 генэральны сакратар КПА. У 1942—1945 чалец Прэзыдыюму, старшыня нацыянальна-вызваленчага фронту Альбаніі (са жніўня 1945 — Дэмакратычны фронт Альбаніі, ДФА).
У 1944—1954 галоўнакамандуючы нацыянальна-вызваленчай арміі (з 1945 альбанская Народная армія), адначасова ў 1944—1946 узначальваў Часовы дэмакратычны ўрад, у 1944—1953 міністар нацыянальнай абароны. У 1946—1954 старшыня Рады міністраў і міністар замежных справаў (1946—1953). У 1948—1954 генэральны сакратар, зь ліпеня 1954 1-ы сакратар ЦК АПП.
Адмовіўся ўхваліць рашэньні XX і XXII зьездаў КПСС па крытыцы культу асобы Сталіна. Ініцыятар разрыву адносінаў з СССР (1961) і зьнешнепалітычнай пераарыентацыі краіны на Кітай.
Аўтар успамінаў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |