Гіракастра
| Гіракастра | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Альбанія | ||
|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | І ст. да н.э. | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 286 м | ||
| Часавы пас | UTC+1[1] і UTC+2 | ||
| Каардынаты | 40°04′ пн. ш. 20°09′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 22 800 чал. (2002) | ||
| Нацыянальны склад насельніцтва | альбанцы | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | (0)84 | ||
| Паштовы індэкс | 6001–6003 | ||
| Нумарны знак | GJ | ||
| Сайт | bashkiagjirokaster.gov.al (альб.) | ||
| Гіракастра на мапе Альбаніі Гіракастра | |||
Гірака́стра (па-альбанску: Gjirokastra) — горад на поўдні Альбаніі, у даліне ракі Дрына. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай вобласьці і акругі. Насельніцтва — 22,8 тысячаў чалавек (2004). Мае статус гораду-музэя, вядомая як радзіма альбанскага лідэра Энвэра Ходжы. У 2005 годзе горад уключаны ў сьпіс аб'ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як добра захаваны горад часоў Асманскай імпэрыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIV стагодзьдзі горад уваходзіў у грэцкае княства Эпір (Эпірскі дэспатат). У 1417 годзе горад быў уключаны ў склад Асманскай імпэрыі. Напрыканцы XIX стагодзьдзя горад стаў адным з цэнтраў барацьбы за незалежнасьць Альбаніі. Па дадзеных 1913 году ў горадзе пражывала 10 тысячаў альбанцаў і 2 тысячы грэкаў.
Падчас Першай сусьветнай вайны горад падвергнуўся пасьлядоўнай акупацыі італьянскімі, грэцкімі, нямецкімі войскамі.Па заканчэньні Першай сусьветнай вайны горад быў пад кантролем грэцкай арміі, пакуль ня быў перададзены Альбанскаму каралеўству.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ісмаіль Кадарэ — альбанскі пісьменьнік, ляўрэат Букераўскай прэміі
- Энвэр Ходжа — дзяржаўны і палітычны дзеяч Альбаніі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гіракастра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў