Энвэр Ходжа
| Энвэр Ходжа | |
| Enver Halil Hoxha | |
Энвэр Ходжа ў 1971 годзе | |
| Першы сакратар Альбанскай партыі працы | |
|---|---|
| 8 лістапада 1941 — 11 красавіка 1985 | |
| Папярэднік | пасада заснаваная |
| Наступнік | Раміз Алія |
| Старшыня Рады міністраў Албаніі | |
| 1 студзеня 1946 — 23 ліпеня 1954 | |
| Папярэднік | пасада заснаваная |
| Наступнік | Махмэт Шэху |
| Міністар замежных справаў Альбаніі | |
| 22 сакавіка 1946 — 23 ліпеня 1953 | |
| Папярэднік | Омэр Нішані |
| Наступнік | Бэхар Шцюла |
| Міністар нацыянальнай абароны Альбаніі | |
| 1944 — 1953 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 16 кастрычніка 1908 г. Гіракастра |
| Памёр | 11 красавіка 1985 Тырана |
| Партыя | Альбанская партыя працы |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Нэджміе Ходжа[d] |
| Дзеці | Ілір Ходжа[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Энвэ́р Халіл Хо́джа (па-альбанску: Enver Halil Hoxha; 16 кастрычніка 1908, г. Гіракастра, Альбанія — 11 красавіка 1985, Тырана) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Альбаніі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1930—1936 вучыўся ва ўнівэрсытэтах г. Манпэлье (Францыя) і Брусэль. 3 1941 сябра кампартыі Альбаніі (КПА; з 1948 Альбанская партыя працы, АПП), сябра яе ЦК, з 1943 генэральны сакратар КПА. У 1942—1945 чалец Прэзыдыюму, старшыня нацыянальна-вызваленчага фронту Альбаніі (са жніўня 1945 — Дэмакратычны фронт Альбаніі, ДФА).
У 1944—1954 галоўнакамандуючы нацыянальна-вызваленчай арміі (з 1945 альбанская Народная армія), адначасова ў 1944—1946 узначальваў Часовы дэмакратычны ўрад, у 1944—1953 міністар нацыянальнай абароны. У 1946—1954 старшыня Рады міністраў і міністар замежных справаў (1946—1953). У 1948—1954 генэральны сакратар, зь ліпеня 1954 1-ы сакратар ЦК АПП.
Адмовіўся ўхваліць рашэньні XX і XXII зьездаў КПСС па крытыцы культу асобы Сталіна. Ініцыятар разрыву адносінаў з СССР (1961) і зьнешнепалітычнай пераарыентацыі краіны на Кітай.
Аўтар успамінаў.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |