Раміз Алія
Раміз Алія | |
Прэзыдэнт Альбаніі і Першы сакратар Альбанскай партыі працы | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 кастрычніка 1925[1][2][3][4][5][6] Шкодэр, Альбанія |
Памёр: |
7 кастрычніка 2011[7][1][2][3][4][6] (85 гадоў) Тырана, Альбанія[8] |
Партыя: | Альбанская партыя працы і Сацыялістычная партыя Альбаніі |
Раміз Алія (па-альбанску: Ramiz Alia; 18 кастрычніка 1925, Шкодэр — 7 кастрычніка 2011, Тырана) — альбанскі камуністычны палітык і дзяржаўны дзеяч, пераемнік Энвера Ходжы. Першы сакратар ЦК кіруючай кампартыі з 1985 па 1991 год. У 1991—1992 гадах — прэзыдэнт Альбаніі. Беспасьпяхова спрабаваў ўзначаліць працэс альбанскіх рэформаў. Пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму двойчы прыцягваўся да судовай адказнасьці. Быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня. Вызвалены пасьля ьмены ўлады ў 1997 годзе.
Ацэнкі «памылак»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апошняе пятнаццаць год Раміз Алія жыў адасоблена паміж Тыранам і Дубаем. Незадоўга да скону ён выдаў аўтабіяграфію Jeta Ime — Маё жыццё, якая, апроч іншага, утрымлівае прабачэньне ў альбанская народу за жорсткасьці клясавай барацьбы[9].
Раміз Алія прызнаваў «памылкамі партыі» масавыя рэпрэсіі, татальнае адзяржаўленьне эканомікі, асабліва калектывізацыю сельскай гаспадаркі, забарону рэлігіі і разрыў з Кітаем. У той жа час ён настойваў на неабходнасьці жорсткага палітычнага рэжыму і самаізаляцыі Альбаніі ў часы Энвэра Хаджы[10]. Інакш, паводле яго словаў, краіна страціла б незалежнасьць — Ёсіп Броз Ціта "ператварыў бы Альбанію ў сёмую югаслаўскую рэспубліку»[11].
Памёр Раміз Алія ва ўзросьце 85 гадоў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Encyclopædia Britannica
- ^ а б в г Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б в г Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ а б в г Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б Albania's last communist leader Ramiz Alia dies // Taiwan News — 2011.
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119219077 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Ish-presidenti i Shqipërisë, Ramiz Alia boton librin «Jeta Ime»
- ^ Чем закончился демонтаж сталинизма в «стране бункеров»
- ^ Ramiz Alia, INTERVISTE — ‘Si u hapën ambasadat…’
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |