Эдуар Анры Аўрыль
Эдуар Анры Аўрыль | |
Дата нараджэньня | 21 траўня 1843 (181 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Альжыр |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1928 |
Месца сьмерці | мястэчка, Ле-Рэнсі, Францыя |
Адукацыя | Школе прыгожых мастацтваў, Парыж, Францыя |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка, маляванка, разьба па дрэве |
Навуковая сфэра | малярства |
Псэўданімы | Paul Avril[1] |
Узнагароды | |
Эдуар Анры Аўрыль (па-француску: Édouard-Henri Avril, падпісваўся звычайна Поль Аўрыль, па-француску: Paul Avril; 21 траўня 1843, Альжыр — 28 ліпеня 1928, Ле-Рэнсі) — францускі мастак, вядомы сваімі малюнкамі эратычнай літаратуры.
У 1874-1878 гг. вучыўся ў парыскай Школе прыгожых мастацтваў. Першай працай Аўрыля ў галіне эратычнай ілюстрацыі быў раман Тэафіля Гацье «Фартуна». Далей рушылі ўсьлед ілюстрацыі да «Салямба» Флябэра, «Фані Хіл. Успаміны жанчыны для уцех» Джона Клеланда, вершаў П'етра Арэтына (Позы Арэтына) і многіх іншых кніг, у тым ліку ананімных, якія распаўсюджваліся па падпісцы. Найбольшую вядомасьць атрымалі малюнкі Аўрыля да кнігі «Выявы Вэнэрпы: даведнік па клясычнай эротыцы» нямецкага вучонага Фрыдрыха Карла Форбэрга.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творчасьць Эдуара Аўрыля мела парнаграфічны зьмест:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.