Перайсьці да зьместу

Цэнтральная РУУС (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цэнтральная раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску

Знак МУС РБ
Скарот Цэнтральная РУУС м. Менску
Дата ўтварэньня 12 жніўня 1969 (55 гадоў таму)
Від Выканаўчая
Праўны стан дзяржаўная ўстанова
Мэта барацьба са злачыннасьцю
Сядзіба Менск, будынак
Месцазнаходжаньне Беларусь, Менск, вул. Арлоўская, д. 58, к. 1[1]
Дзейнічае ў акрузе Цэнтральны раён (Менск)
Службовыя мовы Беларуская, Расейская
Начальнік Артур Шахлай
Першы намесьнік Павал Белы
Намесьнікі Аляксандар Басаў, Арцём Гарашэвіч
Вышэйшы ўрад ГУУС Менгарвыканкаму
Сайт Старонка сеціва
Колішняя назва Цэнтральны РАУС м. Менску

Цэнтральная раённая ўправа ўнутраных справаў места Менску — РУУС у Цэнтральным раёне Менску.

Падпарадкоўваецца ГУУС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Арлоўская, д. 58, к. 1[2].

Начальнікі РУУС Цэнтральнага раёну[2]:

  • Начальнік РУУС — палкоўнік міліцыі Артур Уладзімеравіч Шахлай
  • Першы намесьнік начальніка РУУС — Павал Рыгоравіч Белы
  • Намесьнік начальніка РУУС — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі — палкоўнік міліцыі Аляксандар Уладзімеравіч Басаў
  • Намесьнік начальніка РУУС па ідэалягічнай рабоце і кадравым забясьпячэньні — Арцём Алегавіч Гарашэвіч

З 1969 году Цэнтральнае РУУС мела 13 начальнікаў[3]:

  • Анатоль Сямёнавіч Мацьвеенка (1969—1971)
  • Г. В. Сівіцкі (1971—1980)
  • В. С. Палоўнік (1980—1985)
  • В. А. Пяхота (1985—1988)
  • В. Л. Русак (1988—1996)
  • А. Ф. Зыль (1996—2001)
  • С. К. Дубаневіч (2001—2003)
  • В. Ф. Ярэмкін (люты — ліпень 2003)
  • С. Н. Стасуеў (2003—2004)
  • Л. А. Абрамюк (2004—2006)
  • В. А. Сінякоў (2006—2009)
  • В. Л. Радзевіч (2009—2014)
  • А. У. Шахлай (з 2014)

Загадам Міністэрства ўнутраных справаў БССР 12 жніўня 1969 году быў створаны раённы аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну м. Менску колькасьцю 152 асобы[4]. Ён месьціўся пад адрасам: вул. Інтэрнацыянальная, 14. З 1997 году Цэнтральнае РУУС месьціцца на вул. Арлоўскай, д. 58, корпус 1.

У 2020—2021 гадох супрацоўнікі РУУС бралі ўдзел у здушэньні пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня, затрымлівалі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту[5].

У кастрычніку 2020 году начальнік РУУС Артур Шахлай названы галоўным падазроным (саўдзельнікам) у забойстве Рамана Бандарэнкі: Начальнік Цэнтральнага РУУС м. Менску Шахлай А. В. безумоўна зьяўляецца кіраўніком названага падраздзяленьня і нясе пэрсанальную адказнасьць за ўсё, што адбываецца ў будынку РУУС[6].

  • 11 лістапада 2020 году ў Цэнтральным РУУС каля дзьвюх гадзінаў трымалі цяжка зьбітага невядомымі прыхільнікамі Лукашэнкі жыхара Менску Рамана Бандарэнку, у выніку чаго па запозьненай шпіталізацыі ён апынуўся ў вельмі цяжкім стане[7] і на наступны дзень памёр у лякарні[8].