Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Кобрынь)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Петрапаўлаўская царква, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Кобрынь |
Каардынаты | 52°12′47″ пн. ш. 24°22′31″ у. д. / 52.21306° пн. ш. 24.37528° у. д.Каардынаты: 52°12′47″ пн. ш. 24°22′31″ у. д. / 52.21306° пн. ш. 24.37528° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Першае згадваньне | 1465 |
Дата заснаваньня | 1862 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кобрыні. Знаходзіцца на могілках, на гістарычнай Пінскай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Каля царквы стаіць надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу (1801—1871) — малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафэсару права Харкаўскага ўнівэрсытэту, уладальніку кобрынскага маёнтку з сярэдзіны XIX ст. Помнік мае выгляд вэртыкальнай кампазыцыі з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую драўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Кобрыні збудавалі ў XVI ст. на паўднёвай ускраіне Рынку, на вуліцы Чаравачыцкай. Упамінаецца ў люстрацыі каралеўскага рэвізора Зьмітра Сапегі 1563 году і на пляне места 1798 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1857 годзе з прычыны аварыйнага стану царкву зачынілі. У 1862 годзе з выкарыстаньнем рэштак старой царквы збудавалі новы драўляны будынак. У 1911 годзе царкву перанесьлі на могілкі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест купала-бані з традыцыйным сонцакрыжам сьпярша паставілі бляшаны маскоўскі купал-цыбуліну з расейскім крыжам. У выніку наступнай перабудовы над царквой паставілі яшчэ тры купалы-цыбуліны. У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі невысокі шацёр над званіцай, уласьцівы сакральнаму дойлідзтву Вялікага Княства Літоўскага замянілі на стромкі высокі, больш уласьцівы дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы, а ўсе бляшаныя купалы-цыбуліны замянілі на пазалочаныя.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Мае 4-часткавую кампазыцыю, якую складаюць асноўны кубічны зруб, завершаны пакатым шатром з купалам, прастакутная апсыда і прытвор, над якім разьмяшчаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сьцены (цокальная частка мае вэртыкальную шалёўку) праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. Асымэтрыю ў агульную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю ўносіць нізкая прастакутная рызьніца, прыбудаваная да апсыды і завершаная 8-гранным барабанам з купалам над 4-схільным пакатым дахам.
У інтэр’еры апсыда вылучаецца драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога маюць матыў спляценьняў вінаграднай лазы вакол абразоў. Захоўваюцца абразы XVII—XIX стагодзьдзяў «Маці Божая зь дзіцем» (копія карціны Дж. Беліні), «Спас Пантакратар», «Арханёл Міхаіл», «Арханёл Гаўрыіл», «Мікалай Цудатворца», «Маці Божая Жыровіцкая», «Апосталы Пётар і Павал». Таксама зьберагліся 10 абразоў на тэму пакут Хрыста, напісаных ў XVIII ст. адным майстрам у стылі барока — «Узяцьце Хрыста ў палон», «Суд Хрыста ў Пілята», «Катаваньне Хрыста», «Адзяваньне цярновага вянца», «Нясеньне крыжа», «Укрыжаваньне» ды іншыя[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1899 г.
-
1899 г.
-
1899 г.
-
1899 г.
-
1899 г.
-
да 1915 г.
-
1931 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
2012 г.
-
2014 г.
-
Надмагільле, 2014 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Сьвярдлова
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000394 |