Хіросі Кіётаке
Хіросі Кіётаке | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 лістапада 1989[1][2] (34 гады) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 63 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Саган Тосу | |
Нумар | 55 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2012 2012—2014 2014—2016 2016—2017 2017— 2024— |
Оіта Трыніта Сэрэза Осака Нюрнбэрг Гановэр-96 Сэвільля Сэрэза Осака → Саган Тосу (арэнда) |
31 (4) 66 (13) 64 (7) 53 (10) 4 (1) 162 (23) 8 (1) |
Зборныя | ||
2011— | Японія | 43 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хіросі Кіётаке (па-японску: 清武 弘嗣; нарадзіўся 12 лістапада 1989 году, Оіта, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Саган Тосу» (у арэндзе з клюбу «Сэрэза Осака») і нацыянальнай зборнай Японіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе Хіросі далучыўся да моладзевай каманды клюбу «Оіта Трыніта». 9 жніўня 2008 году дэбютаваў за галоўную каманду, выйшаўшы на поле на замену на 78-й хвіліне матчу й забіўшы гол празь некалькі хвілін пасьля таго. Неўзабаве клюб сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі й паўабаронца падпісаў пагадненьне з клюбам «Сэрэса Осака», дзе забіў чатыры галы ў сваім першым сэзоне.
У верасьні 2011 году ён зьявіўся ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў АФК, дзе дапамог сваёй камандзе перамагчы зь лікам 4:3. Гэты посьпех прыцягнуў цікавасьць да гульца, таму ўлетку 2012 году Кіётаке падпісаў пагадненьне зь нямецкім клюбам «Нюрнбэрг», якое дзейнічала да 30 чэрвеня 2016 году[6].
У ліпені 2014 году перайшоў у склад «Гановэру-96», з-за таго, што папярэдні клюб «Нюрнбэрг» быў вымушаны пачаць новы сэзон у Бундэсьлізе 2.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 жніўня 2011 году Хіросі дэбютаваў у складзе зборнай Японіі ў матчы супраць зборнай Паўднёвай Карэі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Оіта Трыніта»:
- Уладальнік Кубку японскай лігі: 2008
«Сэрэза Осака»:
- Уладальнік Кубка Японіі: 2017
- Уладальнік Кубку японскай лігі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Японіі: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Hiroshi Kiyotake // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Hiroshi Kiyotake // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б http://www.transfermarkt.co.uk/hiroshi-kiyotake/profil/spieler/86175
- ^ а б http://www.transfermarkt.com/hiroshi-kiyotake/profil/spieler/86175
- ^ а б https://sports.yahoo.com/fbde/teams/hvr/roster
- ^ Hiroshi Kiyotake. footballtop.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Нюрнбэрг»
- Профіль на transfermarkt.de
- Профіль на fussballdaten.de
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Японіі
- Японскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Японіі
- Японскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Оіта Трыніта»
- Футбалісты клюбу «Сэрэза Осака»
- Футбалісты клюбу «Нюрнбэрг»
- Футбалісты клюбу «Гановэр-96»
- Футбалісты клюбу «Сэвільля»
- Футбалісты клюбу «Саган Тосу»