Флейта
Фле́йта (па-нямецку: Flöte) — агульная назва для шэрагу інструмэнтаў з групы драўляных духавых. У адрозьненьне ад іншых духавых інструмэнтаў, у флейты гукі ўтвараюцца ў выніку расьсячэньня плыні паветра аб грань, замест выкарыстаньня язычка. Музыка, які грае на флейце, звычайна мянуецца флейтыстам. Флейтай звычайна называюць найбольш распаўсюджаную ў прафэсійнай музыцы разнавіднасьць флейтаў — папярочную флейту. Флейта зьяўляецца адным з самых старажытных музычных інструмэнтаў. Прабацькам флейты можна назваць звычайны сьвісток, які зьявіўся яшчэ ў старажытных народаў, і ў тыя часы быў хутчэй не музычным інструмэнтам, а цацкай альбо прыстасаваньнем для выкананьня рэлігійных магічных абрадаў, як напрыклад, у індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, якія выгатаўлялі сьвісткі з гліны, косткаў і дрэва.
Першыя флейта былі выраблены 35—40 тысячаў гадоў да н. э. і знойдзены ў рэгіёне Швабская Альба ў Нямеччыне. Гэтыя флейты паказваюць, што распрацаваная музычная традыцыя існавала з самага раньняга пэрыяду прысутнасьці сучаснага чалавека ў Эўропе[1].
Гісторыя разьвіцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старажытнай формай флейты, відаць па ўсім, зьяўляецца сьвісток. Паступова ў сьвістковых люлечках сталі прарэзаць пальцавыя адтуліны, ператвараючы просты сьвісток у сьвістковую флейту, на якой ужо можна было выконваць музычныя творы. Першыя археалягічныя знаходкі флейты датуюцца 35—40 тысячаў гадоў да нашай эры, такім чынам флейта зьяўляецца адным з самых старажытных музычных інструмэнтаў у сьвеце[2].
Падоўжная флейта была вядомая ў Старажытным Эгіпце яшчэ пяць тысячаў гадоў таму назад, і яна застаецца асноўным духавым інструмэнтам на ўсім Блізкім Усходзе. Падоўжная флейта, якая мае 5—6 пальцавых адтулінаў і здольная да актаўнага перадуваньню, забясьпечвае поўны музычны гукарад, асобныя інтэрвалы ўнутры якога могуць зьмяняцца, утвараючы розныя лады пасродкам пераскражаваных пальцаў, закрыцьця адтулінаў напалову, а таксама зьмены кірунку й сілы дыханьня.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блёкфлейта
- Дзі — кітайская папярочная флейта
- Ірляндзкая флейта — папярочная флейта, выкарыстоўваемая ў Ірляндыі
- Кена — балівійская падоўжная флейта
- Жалейка — беларуская падоўжная двуствольная сьвістковая флейта
- Папярочная флейта
- Пыжатка — руская падоўжная аднаствольная флейта
- Ўістл — ірляндская (шатляндзкая, ангельская) падоўжная флейта
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wilford, John N. (June 24, 2009). «Flutes Offer Clues to Stone-Age Music». The New York Times
- ^ «Рядом с древнейшей скульптурой найдены музыкальные инструменты», Элементы.ру