Усходняя Эўропа
Усхо́дняя Эўро́па — усходняя частка Эўропы. Існуе некалькі вызначэньняў Усходняй Эўропы, заснаваны на культурных, геаграфічных, палітычных і іншых прыкметах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На працягу часу гэты тэрмін некалькі разоў мяняў свой сэнс. Да Другой Сусьветнай вайны паўночная частка мяжы паміж Усходняй і Цэнтральнай Эўропай праходзіла па рацэ Эльбе, паміж славянамі і германцамі. Да Ўсходняй Эўропы адносіліся краіны Балканскай паўвыспы, а так сама часткі Аўста-Вугоршчыны і Расейскай імпэрый (за выключэньнем Каўказу).
У гады Халоднай вайны да Ўсходняй Эўропы адносілі ўсе краіны Эўропы якія ўваходзілі ў блёк Варшаўскай дамовы, і Югаславію, якая не ўдзельнічала ў Варшаўскай Дамове, і Альбанію, якая выйшла зь яе пазьней.
Вызначэньне ААН
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з вызначэньнем ААН, да Ўсходняй Эўропы адносяць наступныя краіны:
Беларусь Баўгарыя Вугоршчына Малдова Польшча Румынія Расея Славакія Украіна
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усходняя Эўропа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў