Перайсьці да зьместу

Тытус Лівіюш Баратыні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тытус Лівіюш Баратыні
па-італьянску: Tito Livio Burattini a Sussino
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1617(1617-03-08)[1]
Месца нараджэньня Аорда
Дата сьмерці 17 лістапада 1681(1681-11-17)[1] (64 гады)
Месца сьмерці Вільня
Занятак матэматык, астраном, архітэктар, егіптолаг, вынаходнік, географ, картограф, фізык
Навуковая сфэра мэханіка

Ты́тус Лі́віюш Бараты́ні (па-італьянску: Tito Livio Burattini a Sussino, па-польску: Boratini ці Burattini, Boratini a Sussino Tytus Liwiusz; 8 сакавіка 1617 — 17 лістапада 1681, Вільня) — навуковец і вынаходнік, мэханік, фізык, мэтроляг, архітэктар, географ, эгіптоляг, дыплямат, італьянскага паходжаньня.

Нарадзіўся ў горным мястэчку Аорда (прыблізна 130 км ад Вэнэцыі) у шляхецкай сям’і набілітаванай у 1591 у Сьвятой Рымскай Імпэрыі.

Ад 1637 да 1641 жыў у Эгіпце, працаваў над тагачаснай новай мапай краіны, дапамагаў Джону Грыўзу вымяраць вышыню пірамідаў у Гізэгу, зрабіў малюнкі пабудоваў і рыштунку эпохі фараонаў, якія пазьней скарыстаў Атанас Кірхэр у сваёй працы Oedipus Aegyptiacus (1653).

Ад 1641 году ў Рэчы Паспалітай, у 1642 — у Кракаве, недзе з 1646 — каралеўскі прыдворны ў Варшаве. Браў удзел у шматлікіх дыпляматычных місіях. Заснаваў аптычную майстэрню, у якім вырабляў лінзы для тэлескопаў. Збудаваў арнітоптэр — прататып самалёту.

З 1650 названы каралеўскім архітэктарам і будаўніком Палацу Казіміра ў Варшаве ля Кракаўскага прадмесьця. Праводзіў рамонт замку ў Уяздове.

У 1656 годзе падчас Швэдскага патопу ўласным коштам выставіў вайсковую харугву, якая начале Стэфана Чарнецкага змагалася са швэдамі. У 1658 атрымаў разам з братам Піліпам індыгенат.

З 1658 году — арандатар мынцы кароннай (манэтнага двара) у Кракаве. У 1659—1666 гадах масава выбіваў медзяныя шэлягі на Ўяздоўскай, Віленскай і Берасьцейскай мынцах, так званыя барацінкі.

Заснавальнік і арганізатар астранамічнай абсэрваторыі ў Уяздове, пасьля чаго ў 1665 годзе вынайшаў плямы на Вэнэры. Баратыні лічыцца вынаходнікам мікромэтру , ветрака што палівае сады, спрабаваў зрабіць машыну для лічэньня. У 1666 збудаваў на Вісьле мост для войска, што ішло на ракашаніна Юрыя Сэбасьціяна Любамірскага.

У Вільні надрукаваў трактат Misura universale (1675), дзе прапанаваў тэорыю ўніфікацыі меры ва ўсім сьвеце, названай пасьля каталіцкім мэтрам.

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]