Перайсьці да зьместу

Набілітацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Набіліта́цыя, (ад лац. nobilitas — знаць) — наданьне шляхецтва асобе простага стану.

У Заходняй Эўропе вядома з 13 ст., у ВКЛ — з часоў Вялікага князя Вітаўта (13921430). Вядомы акт набілітацыі ў 1436 годзе польскім Каралём Уладзіславам III ліцьвіна Івана Слушкі з наданьнем яму гербу «Волга» (у далейшым род Слушкаў карыстаўся гербам «Астоя»).

З пачатку 16 ст. набілітацыі ў ВКЛ сталі звычайнаю зьяваю. У Статут ВКЛ 1566 быў унесены спэцыяльны артыкул «О простых людех, кгдыж повышеня чести и станов за годностями заслугами могут меть». Пасьля Люблінскай уніі 1569 на Сойме 1578 прынятая канстытуцыя, каб кароль плябеяў ня ўзводзіў у шляхецтва, адно толькі па прадстаўленьні Рады ВКЛ ці ў войску за мужнасьць. Гэта паўплывала на фармулёўку артыкула ў Статуце ВКЛ 1588 «О непривлащенье вольностей шляхетских людем простого стану». Паводле яго набілітацыя праводзілася толькі «за явными значными и рицерскими послугами, мужством, оказаным против неприятелем нашим».

На Сойме 1601 зацьверджанае палажэньне, паводле якога набілітацыя праводзілася Каралём толькі па прадстаўленьні Сэнату і Пасольскай ізбы, а ў войску — гетманам. Каб не было таемных набілітацый, сапраўднымі лічыліся толькі тыя, што адзначаныя ў спэцыяльных соймавых канстытуцыях. На Каранацыйным Сойме 1633 забароненыя прыватныя адопцыі (прыём у гэральдычны род прадстаўнікоў іншых станаў). Паводле канстытуцыі 1643 набілітаваныя сем’і на працягу трох пакаленьняў ня мелі права займаць урадаў і спраўляць пасольстваў.

Значнае пашырэньне атрымала практыка набілітацыі ў час панаваньня Караля і Вялікага Князя Станіслава Аўґуста (17641795), калі было набілітавана ў 2 разы больш асобаў, чым яго папярэднікамі з 1601.

  • Albom armorum nobilium Regni Poloniae XV—XVIII saec. Herby nobilitacji i indygenatów XV—XVIII w. Wstęp, oprac. i edyc. B. Trelińska. Lublin, 2001.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]