Тарнаполь (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарнапольская гміна
Gmina Tarnopol
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус гміна
Уваходзіць у Ваўкавыскі павет
Адміністрацыйны цэнтар Лука
Дата ўтварэньня 1919
Дата скасаваньня 1939
Насельніцтва (1921) 3305
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тарнапольская гміна — былая гміна Ваўкавыскага павету Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лука. Існавала ў 1919 — 1939 гадах.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гміна Тарнаполь была створаная на аснове былых маёмасьцяў Яна Валянціна Вянгэрскага(pl) з цэнтрамі ў Луцы, Старым Дворы і Тарнаполі. Першапачаткова абхоплівала сабой 38 вёскаў і меншых мясцовасьцяў, а ў 1922 г. была пабольшаная за кошт Ялаўскай гміны (вёскі: Боўтрыкі, Багнюкі, Бандары, Верхняя Таніца, Гарбары, Дольная Таніца, Рудня і Рыбакі)[1].

Пасьля Другой сусьветнай вайны Тарнапольская гміна была ліквідавана і ў большай частцы ўключаная ў склад Нараўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле вынікаў перапісу 1921 року насельніцтва гміны складала 3305 чалавек, у гміне пражывала 2562 (77,5%) беларусы, 739 (22,4%) палякаў і 4 (0,01%) габрэі (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў). 88,9% (2940) жыхароў гміны былі праваслаўнымі, 10,5% (346) каталікамі, 0,6% (18) юдаістамі[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]