Перайсьці да зьместу

Сяргей Мацьвейчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Мацьвейчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1988(1988-06-05)[1][2] (36 гадоў)
Рост 176 см
Вага 77 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012 Гомель 121 (3)
2013—2020 Шахцёр Салігорск 192 (1)
2020—2021 Дынама Менск 39 (0)
2022—4 Гомель 59 (0)
2024—4 Гомель-2[d] 1 (0)
Зборныя
2009—2011 Беларусь (да 21) 19 (0)
2014—2020 Беларусь 15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 кастрычніка 2024.

Сярге́й Мацьве́йчык (нарадзіўся 5 чэрвеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомлю» і колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Капітан каманды.

Выхаванец «Гомлю», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Зь цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.

У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. У салігорскім клюбе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[5]. У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным правым абаронцам салігорцаў. У сьнежні 2014 году кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[6]. У жніўні і верасні 2015 году не гуляў праз пашкоджаньні, а пазьней вярнуўся да асноўнага складу. У лістападзе 2015 году ў чарговы раз падоўжыў супрацу з «гарнякамі»[7]. У сэзоне 2016 году заставаўся асноўным правым абаронцам дружыны, аднак часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У сьнежні 2016 году склаў новае пагадненьне з «Шахцёрам»[8]. У сэзоне 2017 году, працягваючы ў асноўным гуляць правым абаронцам, стаў часам выступаць на пазыцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Мацьвейчык застанецца ў камандзе на наступны сэзон[9].

У лістападзе 2018 году падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У жніўні 2019 году, пасьля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам каманды. У пачатку 2020 году перастаў быць капітанам каманды, а ў красавіку быў пазбаўлены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У траўні 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў салігорскі клюб[11]. У чэрвені 2020 году склаў угоду зь менскім «Дынама»[12]. Замацаваўся ў адзінаццатцы сталічнага клюбу. У студзені 2022 году пасьля доўгіх гадоў выступаў у іншых камандах гулец вярнуўся да «Гомлю»[13]. У пачатку сэзону 2023 году стаў капітанам гомельскай каманды. Гасьцявы матч супраць гарадзенскага «Нёмана», які ладзіўся 22 жніўня 2023 году, апынуўся 500-м у кар’еры футбаліста з улікам матчаў як за клюбы, гэтак і за зборныя[14].

15 лістапада 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў гульні адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Гішпаніі. Пасьля гэтага некалькі гадоў не выклікаўся ў зборную, але 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 18 1
2016 Найвышэйшая ліга 25 0
2017 Найвышэйшая ліга 29 0
2018 Найвышэйшая ліга 29 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]