Перайсьці да зьместу

Сэрж Арош

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрж Арош
Serge Haroche
Дата нараджэньня 11 верасьня 1944(1944-09-11)[1][2][3] (80 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак фізык, прафесар універсітэта, навуковец, дасьледнік
Навуковая сфэра квантавая мэханіка, квантавая фізыка[8], атамная фізыка[d][8], экспэрымэнтальная фізыка[d][8], дасьледаваньне[8] і Rydberg atom[d][8]
Месца працы
Вядомы як упершыню экспэрымэнтальна даказаў зьяву квантавай дэкагерэнцыі
Сябра ў Француская акадэмія навук, Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Інстытут універсітэцтва Францыі[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Бразільская акадэмія навук[d]
Навуковы кіраўнік Клёд Коэн-Тануджы
Бацька Albert Haroche[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія
Сайт college-de-france.fr/sit…

Сэрж Арош (анг. Serge Haroche; нарадзіўся 11 верасьня 1944 году ў Касаблянцы, Марока) — францускі фізык. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2012 году за працы ў галіне квантавай фізыкі за распрацоўку мэтодыкі квантавай тэлепартацыі (сумесна з Дэйвідам Ўайнландам).

Сэрж Арош нарадзіўся 11 верасьня 1944 году ў Касаблянцы. Бацька Сэржа Альбэрт Арош (па-француску: Albert Haroche; 1920—1998) — мараканец, нарадзіўся ў Маракешы і працаваў юрыстам. Дзявочае прозьвішча маці Валянціны Арош (франц. Valentine Haroche; 1921—1998) — Рублёва, яна нарадзілася ў Адэсе ў сям’і габрэяў, якая пераехала ў Парыж напачатку 1920-х, працавала настаўніцай. Сэрж Арош жыў у Марока да 1956 году і пасьля таго, як закончыўся францускі пратэктарат, пераехаў у Францыю. Вучыўся ў вышэйшай нармальнай школе і ўнівэрсытэце імя П’ера і Мары Кюры ў Парыжы. Ад 1967 да 1975 працаваў ў Нацыянальным Цэнтры навуковых дасьледаваньняў (CNRS) дасьледчыкам. На працягу аднаго году ад 1972 да 1973 працаваў на пасадзе запрошанага дасьледчыка ў Стэнфардзкім ўнівэрсытэце ў камандзе Артура Шаўлоў. У 1975 годзе ўладкаваўся прафэсарам ва Унівэрсытэт П’ера і Мары Кюры. Адначасова выкладаў у іншых установах: Політэхнічнай школе ў Парыжы (1973—1984), Гарвардзкім унівэрсытэце (1981), Ельскім унівэрсытэце (1984—1993; не ў штаце) ды Кансэрваторыі мастацтваў ды рамёстваў (2000). Ад 1994 да 2000 году ўзначальваў катэдру фізыкі Вышэйшай нармальнай школы. У 1996 годзе разам з калегамі па Вышэйшай нармальнай школе экспэрымэнтальна даказаў зьяву квантавай дэкагерэнцыі[11]. Зараз Сэрж Арош жыве ў Парыжы і працуе ў Калеж дэ Франс, дзе кіруе дасьледаваньнямі ў галіне квантавай фізыкі. Прафэсар катэдры квантавай фізыкі ў Калеж дэ Франс. У 1988 годзе стаў сябрам Амэрыканскага Фізычнага таварыства, у 1990 г. стаў сапраўдным сябрам гэтага таварыства. У 1988 годзе ўзнагароджаны Прэміяй Айнштайна ў галіне лязэрнай навукі (катэгорыя дасьледчыкаў у прамысловасьці і ўнівэрсытэтах). У 1992 г. атрымаў узнагароду імя Гумбальта (Нямеччына). Ён уваходзіць у склад Акадэміі навук Францыі (ад 1993) і зьяўляецца кавалерам ордэну Ганаровага Легіёну (ад 2007). У 2010 годзе абраны сябрам Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША. Ён жанаты на сацыёлягу Кладзін Арош (франц. Claudine Haroche, дзявочае прозьвішча Зэлігсон (франц. Zeligson), таксама дачцы габрэйскіх эмігрантаў з Расеі. У іх ёсьць двое дзяцей. Сэрж Арош прыходзіцца дзядзькам францускаму сьпеваку і актору Рафаэлю Арошу (франц. Raphaël Haroche).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрж Арошсховішча мультымэдыйных матэрыялаў