Сыльвэстар Жукоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жукоўскі.
Сыльвэстар Жукоўскі Сильвестр Константинович Жуковский | |
31 сьнежня 1860 — 26 лістапада 1937 | |
Генэрал Сыльвэстар Жукоўскі ў летувіскай форме | |
Месца нараджэньня | фальварак Давайнішкі |
---|---|
Месца сьмерці | Коўна |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя Летува |
Гады службы | Расея (1881—1917) Летува (1918—1928) |
Званьне | генэрал |
Камандаваў | Вярхоўны галоўнакамандуючы Летувіскай арміі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды | |
Сыльвэ́стар Канстанці́навіч Жуко́ўскі (па-расейску: Сильвестр Константинович Жуковский, па-летувіску: Silvestras Žukauskas; 31 сьнежня 1860, фальварак Давайнішкі каля Пакрою — 26 лістапада 1937, Коўна) — расейскі і летувіскі генэрал. Стваральнік незалежнага летувіскага войска.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучаньне ў вайсковай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскую пяхотную юнкерскую вучэльню, пасьля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэньні, камандаваў ротам, батальёнам.
У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і навярнуўся ў лютаранства.
Браў удзел у Расейска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Тыраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.
У Першую сусьветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж року атрымаў званьне генэрал-маёра.
18 траўня 1917 атрымаў у падначаленьне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.
Вайна за незалежнасьць Летувы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1918 року Жукоўскі заняўся стварэньнем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 траўня 1919 быў старшынём Генэральнага штабу[2], адначасна з 7 траўня быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Летувіскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна плянаваў Куркляйска-Панявескую апэрацыю, у часе якой былі вызваленыя Вількамір і Панявеж.
26 траўня — 6 чэрвеня 1919 летувіскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызваленыя Біржы, Радзівілішкі і Ўцяна.
Сыльвэстар Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 року і падчас вайны з Польшчай. 29 траўня 1921 падаў у адстаўку.
5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым летувіскай арміі, пасьля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.
Памёр у 1937 і пахаваны на лютаранскіх могілках Коўны.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікі крыж ордэна крыжа Віціса (1919)
- Ордэн Лачплесіса 2-й клясы[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Knygos "Generolas Silvestras Žukauskas" pristatymas (лет.). Krašto apsaugos ministerija. Праверана 24 траўня 2008 г.
- ^ Lietuvos Respublikos Krašto Apsaugos Ministerija Праверана 23 траўня 2008 г.
- ^ Ērichs Ēriks Priedītis. Latvijas Valsts apbalvojumi un Lāčplēši (лет.). — Riga: Junda, 1996. — ISBN 9984-01-020-1
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jonas Aničas. Generolas Silvestras Žukauskas (1861—1937). — Vilnius: Lietuvos Respublikos krašto apsaugos ministerija, 2006. — 293 с. — ISBN 9986-738-76-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сыльвэстар Жукоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 31 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Шавельскім павеце
- Генэралы Расейскай Імпэрыі
- Летувіскія генэралы
- Міністры абароны Летувы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
- Кавалеры ордэна Лачплэсіса II ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава (Расейская імпэрыя)
- Гранд-афіцэры ордэна Вялікага князя Гедыміна
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За сьмеласьць»
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1918 году
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Памерлі ў Коўне