Люблін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзена: Гісторыя горада (ня скончана)
Гісторыя горада (скончана)
Радок 1: Радок 1:
{{Накід}}

{{Інфармацыя пра горад|
{{Інфармацыя пра горад|
Герб = POL Lublin COA 1.svg|
Герб = POL Lublin COA 1.svg|
Радок 22: Радок 20:
==Месцазнаходжаньне і прырода==
==Месцазнаходжаньне і прырода==


Люблін ляжыць на паўночнай частцы [[Люблінкае Ўзвышша|Люблінскага Ўзвышша]]. Праз горад працякае рака [[Быстрыца (прыток Вепра)| Быстрыца]] (''Bystrzyca'') - левы прыток [[Вепр| Вепра]] (''Wieprz''). Сярэдняя тэмпэратура паветра у студзені складае -5°C, у ліпені +18,5°C. Колькасьць ападкаў не перавышае 600 мм. У межах горада знаходзіцца тры леса: найвялікшы - ''Las Dąbrowa'' (закладзены каля збудаванага ў [[1974]] годзе штучнага водасховішча - [[Зэмбарыцкая Бухта|Зэмбарыцкай Бухты]] (''Zalew Zemborzycki'')), ''Stary Gaj'' і ''Las Prawiedniki''.
Люблін ляжыць на паўночнай частцы [[Люблінкае Ўзвышша|Люблінскага Ўзвышша]]. Праз горад працякае рака [[Быстрыца (прыток Вепра)| Быстрыца]] (''Bystrzyca'') - левы прыток [[Вепр| Вепра]] (''Wieprz''). Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае -5°C, у ліпені +18,5°C. Колькасьць ападкаў не перавышае 600 мм. У межах горада знаходзіцца тры леса: найвялікшы - ''Las Dąbrowa'' (закладзены каля збудаванага ў [[1974]] годзе штучнага водасховішча - [[Зэмбарыцкая Бухта|Зэмбарыцкай Бухты]] (''Zalew Zemborzycki'')), ''Stary Gaj'' і ''Las Prawiedniki''.
Таксама Люблін багаты на паркі. Старэйшы зь іх - Саксонскі парк (''Ogród Saski'') знаходзіцца ў самым цэнтры горада і паўстаў у 1837 г. Парк Бранавіцкіх (''Park Bronowicki'') трошкі саступае яму па веку. Зараз, на жаль, ён занядбаны. Пасьля ІІ сусьветнай вайны на балоцістай тэрыторыі каля Быстрыцы быў створаны Народны Парк (''Park Ludowy'').
Таксама Люблін багаты на паркі. Старэйшы зь іх - Саксонскі парк (''Ogród Saski'') знаходзіцца ў самым цэнтры горада і паўстаў у 1837 г. Парк Бранавіцкіх (''Park Bronowicki'') трошкі саступае яму па веку. Зараз, на жаль, ён занядбаны. Пасьля ІІ сусьветнай вайны на балоцістай тэрыторыі каля Быстрыцы быў створаны Народны Парк (''Park Ludowy'').


Радок 30: Радок 28:
У цэнтры горада знаходзяцца два найстарэйшых раёна Любліна - ''Stare Miasto'', ''Śródmieście'' (у асноўным турыстычныя, гандлёвыя і паслуговыя функцыі), ''Wieniawa'' і ''Czwartek'' (жылыя функцыі). Наўкола ад цэнтра разрасьліся новыя раёны, у асноўным пабудаваныя ў [[1945]]-[[1989]] гг. - на поўначы адныя з найвялікшых - ''Czechów'' і ''Kalinowszczyzna'', на поўдню - ''Czuby'', ''Osiedle Nałkowskich'' (у непасрэднай блізасьці ад [[Зэмбарыцкая Бухта|Зэмбарыцкай Бухты]]) і раён ''Lubelskiej Spółdzielni Mieszkaniowej'' (Люблінскі жыльлёвы каапэратыў), на ўсходзе - ''Tatary'' і ''Bronowice''. Найдалей ад цэнтра на ўсход высунуты раён ''Felin''. Акрамя жылых дамоў,там знаходзяцца частка будынкаў [[Сельскагаспадарчая акадэмія ў Любліне|Сельскагаспадарчай Акадэміі]] (''Akademia Rolnicza'') і жывёлагадоўчая база навучальнай установы.
У цэнтры горада знаходзяцца два найстарэйшых раёна Любліна - ''Stare Miasto'', ''Śródmieście'' (у асноўным турыстычныя, гандлёвыя і паслуговыя функцыі), ''Wieniawa'' і ''Czwartek'' (жылыя функцыі). Наўкола ад цэнтра разрасьліся новыя раёны, у асноўным пабудаваныя ў [[1945]]-[[1989]] гг. - на поўначы адныя з найвялікшых - ''Czechów'' і ''Kalinowszczyzna'', на поўдню - ''Czuby'', ''Osiedle Nałkowskich'' (у непасрэднай блізасьці ад [[Зэмбарыцкая Бухта|Зэмбарыцкай Бухты]]) і раён ''Lubelskiej Spółdzielni Mieszkaniowej'' (Люблінскі жыльлёвы каапэратыў), на ўсходзе - ''Tatary'' і ''Bronowice''. Найдалей ад цэнтра на ўсход высунуты раён ''Felin''. Акрамя жылых дамоў,там знаходзяцца частка будынкаў [[Сельскагаспадарчая акадэмія ў Любліне|Сельскагаспадарчай Акадэміі]] (''Akademia Rolnicza'') і жывёлагадоўчая база навучальнай установы.


Прамысловасьць знаходзіцца галоўным чынам у паўночна-ўсходняй часцы горада (''Zadębie'', ''Majdan Tatarski''), а таксама ў ваколіцах чыгуначнага вакзала (на поўдню).
Прамысловасьць знаходзіцца галоўным чынам у паўночна-ўсходняй частцы горада (''Zadębie'', ''Majdan Tatarski''), а таксама ў ваколіцах чыгуначнага вакзала (на поўдню).


Раёны аднасямейных дамоў (''Zimne Doły'', ''Ponikwoda'', ''Osiedle Świt'', ''Szerokie'', ''Sławinek'', ''Sławin'', ''Botanik'', ''Węglin'', ''Konstantynów'', ''Dziesiąta'', ''Abramowice'', ''Zemborzyce'') чаргуюцца з раёнамі шматпавярховак.
Раёны аднасямейных дамоў (''Zimne Doły'', ''Ponikwoda'', ''Osiedle Świt'', ''Szerokie'', ''Sławinek'', ''Sławin'', ''Botanik'', ''Węglin'', ''Konstantynów'', ''Dziesiąta'', ''Abramowice'', ''Zemborzyce'') чаргуюцца з раёнамі шматпавярховак.
Радок 36: Радок 34:
Рэкрэацыйныя тэрэторыі знаходзяцца вакол [[Зэмбарыцкая Бухта|Зэмбарыцкай Бухты]] i Старага Лесу (''Stary Las'').
Рэкрэацыйныя тэрэторыі знаходзяцца вакол [[Зэмбарыцкая Бухта|Зэмбарыцкай Бухты]] i Старага Лесу (''Stary Las'').


Кампактна забудаваны абшар Студэнцкага Гарадка [[Унівэрсытэт імя Марыі Складоўскай-Кюры|Унівэрсытэта імя Марыі Складоўскай-Кюры]] (''Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej - UMCS '') разам з прылеглымі тэрыторыямі іншых Люблінскіз ВНУ ([[Каталіцкі Люблінскі УЎнівэрсытэт|Каталіцкага Люблінскага Ўнівэрсытэта]] (''Katolicki Uniwersytet Lubelski - KUL'') i [[Сельскагаспадарчая акадэмія ў Любліне|Сельскагаспадарчай Акадэміі]]. Кілямэтр далей знаходзіцца гарадок [[Люблінская Палітэхніка|Палітэхнікі]]).
Кампактна забудаваны абшар Студэнцкага Гарадка [[Унівэрсытэт імя Марыі Складоўскай-Кюры|Унівэрсытэта імя Марыі Складоўскай-Кюры]] (''Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej - UMCS '') разам з прылеглымі тэрыторыямі іншых Люблінскіз ВНУ ([[Каталіцкі Люблінскі Ўнівэрсытэт|Каталіцкага Люблінскага Ўнівэрсытэта]] (''Katolicki Uniwersytet Lubelski - KUL'') i [[Сельскагаспадарчая акадэмія ў Любліне|Сельскагаспадарчай Акадэміі]]. Кілямэтр далей знаходзіцца гарадок [[Люблінская Палітэхніка|Палітэхнікі]]).


==Дэмаграфія==
==Дэмаграфія==
Радок 67: Радок 65:
Люблін зьяўляецца важным чыгуначным вузлом. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае [[Варшава|Варшаву]] з мяжой у [[Дарагуск|Дарагуску]] і далей з [[Кіеў|Кіевам]] і [[Адэса|Адэсай]]. Дзьве іншыя лініі выходзяць з Любліна ў напрамках: на поўдзень (да [[Пшэварск|Пшэварска]] праз [[Сталёва-Воля|Сталёву-Волю]]) і на поўнач (да [[Лукаў|Лукава]] - сёньня не выкарыстоўваецца для пасажырскіх перавозак).
Люблін зьяўляецца важным чыгуначным вузлом. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае [[Варшава|Варшаву]] з мяжой у [[Дарагуск|Дарагуску]] і далей з [[Кіеў|Кіевам]] і [[Адэса|Адэсай]]. Дзьве іншыя лініі выходзяць з Любліна ў напрамках: на поўдзень (да [[Пшэварск|Пшэварска]] праз [[Сталёва-Воля|Сталёву-Волю]]) і на поўнач (да [[Лукаў|Лукава]] - сёньня не выкарыстоўваецца для пасажырскіх перавозак).


У адмінстрацыўных межах горада знаходзяцца тры чыгуначныя вакзалы: ''Główny'' (Галоўны Вакзал), ''Północny'' (Паўночны Вакзал), ''Zemborzyce'', а таксама разьмеркавальная станцыя ''Tatary''. Дадаткова існуе два неўжывальныя прыпынкі: ''Lublin-Rudnik'' і ''Lublin-Zalew''. У заходняй часцы горада функцыянуе чыгуначны прыпынак ''Stasin Polny''.
У адмінстрацыўных межах горада знаходзяцца тры чыгуначныя вакзалы: ''Główny'' (Галоўны Вакзал), ''Północny'' (Паўночны Вакзал), ''Zemborzyce'', а таксама разьмеркавальная станцыя ''Tatary''. Дадаткова існуе два неўжывальныя прыпынкі: ''Lublin-Rudnik'' і ''Lublin-Zalew''. У заходняй частцы горада функцыянуе чыгуначны прыпынак ''Stasin Polny''.


===Аўтобусны транспарт===
===Аўтобусны транспарт===
Радок 98: Радок 96:
[[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] - цяжкі этап у гісторыі Любліна. На хвалі агульнапольскіх міжнацыянальных і гаспадарчых канфлікаў занепадаюць знакамітыя люблінскія кірмашы. У [[1630]] горад пакутвае ад эпідэміі [[чума|чумы]], якая забрала жыцьці 5 тыс. чалавек. Пасьля вайны з [[Казак|казакамі]] ([[1648]]-[[1650]]) горад пакідае большасьць купцоў з Эўропы. У [[1655]] Люблін спусташае расейска-казацкае войска, асабліва моцна пацярпелі габрэі. У [[1656]] горад рабуюць швэды, зьнішчая будынкі і насельніцтва.
[[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] - цяжкі этап у гісторыі Любліна. На хвалі агульнапольскіх міжнацыянальных і гаспадарчых канфлікаў занепадаюць знакамітыя люблінскія кірмашы. У [[1630]] горад пакутвае ад эпідэміі [[чума|чумы]], якая забрала жыцьці 5 тыс. чалавек. Пасьля вайны з [[Казак|казакамі]] ([[1648]]-[[1650]]) горад пакідае большасьць купцоў з Эўропы. У [[1655]] Люблін спусташае расейска-казацкае войска, асабліва моцна пацярпелі габрэі. У [[1656]] горад рабуюць швэды, зьнішчая будынкі і насельніцтва.
Ад [[1686]] пачынаецца традыцыя Люлінскага Хэйнала (''Hejnał Miasta Lublina'').
Ад [[1686]] пачынаецца традыцыя Люблінскага Хэйнала (''Hejnał Miasta Lublina'').

Пачатак [[XVIIІ стагодзьдзе|XVIIІ ст.]] прыносіць новыя зьнішчэньні падчас [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]]. У [[1703]] годзе [[Аўгуст Моцны|Аўгуст II]] надае гораду прывілей, які параўноўвае Люблін у правах з [[Кракаў|Кракавам]]. Пасьля войнаў горад нарэшце паступова разбудоўваецца (у асноўным магнацкія сядзібы і касьцёлы). Афармляецца аблічча сёньняшняга ''Krakowskiego Przedmieścia'' (Кракаўскага Прадмесьця) і ''Litewskiego'' (Літоўскага) пляцу, але горад усё яшчэ выглядае досыць убога. Падчас польскай эпохі Асьветніцтва ([[1780]]) паўстае фундацыя "Boni Ordinis", якая сваёй дзейнасьцю прыводзціь да рэстаўрацыі гарадзкіх камяніц і выбрукаваньня вуліц, а таксама аднаўленьня ратушы.

Ў [[1788]] годзе, пасьля стогадовага перапынку, адраджаецца пратэстанцкі рух, праяўленьнем якога было будаўніцтва касьцела сьв. Троіцы (''św. Trójcy''), які існуе і сёньня.

Пасьля абвяшчэньня Канстытуцыі 3 траўня, Люблін абраў сваяго першага прэзыдэнта - Тэадора Груэля-Грэцца (''Teodora Gruell-Gretza''), які шмат зрабіў для разьвіцьця горада.
У [[1792]] г. па загаду імпэратрыцы [[Кацярына II|Кацярыны II]] Люблін заняло расейскае войска, чым скончыла нядоўгі пэрыяд росквіту.

Згодна трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай у [[1795]] горад перайшоў да [[Аўстрыя|Аўстрыі]].

У [[1809]] г. Люблін быў далучаны да [[Варшаўскае Княства|Варшаўскага Княства]]. У [[1815]] апынуўся ў складзе [[Польскае Каралеўства|Польскага Каралеўства]] пад [[Расея|расейскай]] уладай, у [[1837]] Люблін - сталіца губэрні.

Насельніцтва горада ў [[1873]] складала 28,9 тыс., а ў [[1897]] г. узрасло да 50,2 тыс. У [[1877]] пабудавана першае чыгуначнае злучэньне. Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] пасьляе расейскага адступленьня горад займуюць [[Нямеччына|нямецкія]] і [[Аўстра-Вугоршчына|аўстра-вугорскія]] войскі. Такім чынам, улетку [[1915]] канчаткова скончваецца пэрыяд расейскае ўлады ў Любліне.

У [[1918]] г. закладзены [[Каталіцкі Люблінскі Ўнівэрсытэт]] (''Katolicki Uniwersytet Lubelski - KUL''). Ад лістапада [[1918]] горад зноў знаходзіцца ў складзе незалешнай Польшчы, ізноў становіцца сталіцай ваявводзтва. У 1939 налічвае 120 тыс. жыхароў. Ад верасьня [[1939]] да ліпеня [[1944]] Люблін пад нямецкай акупацыяй. Нацысты стварылі тут [[канцэнтрацыйны лягер]] - [[Майданэк]] (''Majdanek''), а таксама габрэйскае гета. Падчас [[Галакост|Галакосту]] загінула каля 40 тыс. люблінскіх габрэяў, якія ў [[1939]] складалі больш за 1/3 насельніцтва горада. Таксама зьнікла цэлае т. зв. Miasto Żydowskie (''Габрэйскі Горад''), комплекс будынкаў вакол замка, гэта значыць - 3/4 старамейскай забудову і цэлы раён ''Wieniawa'', у якім збольшага жылі габрэі.
Ад [[23 ліпеня]] [[1944]] г. Люблін 164 дні выконваў ролю сталіцы камуністычнай Польшчы.

У пэрыяд [[Польская Народная Рэспубліка|Польскай Народнай Рэспублікі]] адбывалася імклівае разьвіцьцё Любліна. У [[1944]] паўстае [[Унівэрсытэт імя Марыі Складоўскай-Кюры]] (''Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej - UMCS ''). Пабудаваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў, напрыклад - Фабрыка Грузавых Аўтамабіляў (''Fabryka Samochodów Ciężarowych w Lublinie - FSC Lublin'') і фабрыка гелікоптараў (''WSK PZL Świdnik'') у суседнім [[Сьвіднік|Сьвідніку]] . Да [[1989]] насельніцтва горада ўзрасло больш чым у тры разы ў параўнаньню з [[1939]] годам.

У ліпені [[1980]] у Любліне і [[Сьвіднік|Сьвідніку]] адбываліся першыя вялікія страйкі рабочых, зьвязнаныя з дзейнасьцю [[Салідарнасьць|Салідарнасьці]].


Ад [[2001]] г. у Любліна ёсьць свой ''блізьнячы горад'' - Люблін у штаце [[Вісконсін]].
Пачатак [[XVIIІ стагодзьдзе|XVIIІ ст.]] прыносіць новыя зьнішчэньні падчас [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]]. У [[1703]] годзе [[Аўгуст Моцны|Аўгуст II]] надае гораду прывілей, які параўноўвае Люблін у правах з [[Кракаў|Кракавам]]. Пасьля войнаў горад нарэшце паступова разбудоўваецца (у асноўным магнацкія сядзібы і касьцёлы). Афармляецца аблічча сёньняшняга ''Krakowskiego Przedmieścia'' (Кракаўскага Прадмесьця) і ''Litewskiego'' (Літоўскага) пляцу, але горад усё яшчэ выглядае досыць убога.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 02:27, 21 студзеня 2007

Шаблён:Інфармацыя пра горад

Люблін (па-польску: Lublin Аўдыё Lublin.ogg ) — горад ва ўсходняй Польшчы, адміністрацыўны цэнтр Люблінскага ваяводзтва. Займае дзявятае месца ў краіне па колькасьці насельніцтва.


Месцазнаходжаньне і прырода

Люблін ляжыць на паўночнай частцы Люблінскага Ўзвышша. Праз горад працякае рака Быстрыца (Bystrzyca) - левы прыток Вепра (Wieprz). Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае -5°C, у ліпені +18,5°C. Колькасьць ападкаў не перавышае 600 мм. У межах горада знаходзіцца тры леса: найвялікшы - Las Dąbrowa (закладзены каля збудаванага ў 1974 годзе штучнага водасховішча - Зэмбарыцкай Бухты (Zalew Zemborzycki)), Stary Gaj і Las Prawiedniki. Таксама Люблін багаты на паркі. Старэйшы зь іх - Саксонскі парк (Ogród Saski) знаходзіцца ў самым цэнтры горада і паўстаў у 1837 г. Парк Бранавіцкіх (Park Bronowicki) трошкі саступае яму па веку. Зараз, на жаль, ён занядбаны. Пасьля ІІ сусьветнай вайны на балоцістай тэрыторыі каля Быстрыцы быў створаны Народны Парк (Park Ludowy).

Тапаграфія

Плян Любліна

У цэнтры горада знаходзяцца два найстарэйшых раёна Любліна - Stare Miasto, Śródmieście (у асноўным турыстычныя, гандлёвыя і паслуговыя функцыі), Wieniawa і Czwartek (жылыя функцыі). Наўкола ад цэнтра разрасьліся новыя раёны, у асноўным пабудаваныя ў 1945-1989 гг. - на поўначы адныя з найвялікшых - Czechów і Kalinowszczyzna, на поўдню - Czuby, Osiedle Nałkowskich (у непасрэднай блізасьці ад Зэмбарыцкай Бухты) і раён Lubelskiej Spółdzielni Mieszkaniowej (Люблінскі жыльлёвы каапэратыў), на ўсходзе - Tatary і Bronowice. Найдалей ад цэнтра на ўсход высунуты раён Felin. Акрамя жылых дамоў,там знаходзяцца частка будынкаў Сельскагаспадарчай Акадэміі (Akademia Rolnicza) і жывёлагадоўчая база навучальнай установы.

Прамысловасьць знаходзіцца галоўным чынам у паўночна-ўсходняй частцы горада (Zadębie, Majdan Tatarski), а таксама ў ваколіцах чыгуначнага вакзала (на поўдню).

Раёны аднасямейных дамоў (Zimne Doły, Ponikwoda, Osiedle Świt, Szerokie, Sławinek, Sławin, Botanik, Węglin, Konstantynów, Dziesiąta, Abramowice, Zemborzyce) чаргуюцца з раёнамі шматпавярховак.

Рэкрэацыйныя тэрэторыі знаходзяцца вакол Зэмбарыцкай Бухты i Старага Лесу (Stary Las).

Кампактна забудаваны абшар Студэнцкага Гарадка Унівэрсытэта імя Марыі Складоўскай-Кюры (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej - UMCS ) разам з прылеглымі тэрыторыямі іншых Люблінскіз ВНУ (Каталіцкага Люблінскага Ўнівэрсытэта (Katolicki Uniwersytet Lubelski - KUL) i Сельскагаспадарчай Акадэміі. Кілямэтр далей знаходзіцца гарадок Палітэхнікі).

Дэмаграфія

Насельніцтва Любліна складае 354 тысячы чалавек (жанчын - 190 тысяч, мужчын - 167 тысяч). Трэба адзначыць, што вялікую групу насельнікаў складюць прыезджыя студэнты, якія незалічаны да папуляцыі Любліна. Згодна розных падлікаў, падчас навучальнага году іх лічба складае каля 95 тысяч.

У 2006 гаду ўзровень беспрацоўя у Любліне раўняўся 10,8% (што зьяўляецца менш, чым у папярэдніх гадах).

Зьмена лічбы насельніцтва ў апошніх гадах:

Транспарт

Транзыт

Праз Люблін праходзяць дзьве важныя нацыянальныя і міжнародныя дарогі - дарога №17 з Варшавы да Кіева, дарога №19 з Беластоку да Жэшава, а таксама дарога №82 з Любліна да Ўладава.

Гарадзкі транспарт

Гарадзкую камунікацыю ў Любліне абслугоўвае камунальнае Гарадзкое Транспартнае Прадпрыемства (Miejskie Przedsiębiorstwo Komunikacyjne), а таксама прыватныя перавозчыкі, аб'яднаныя ў Люблінскі Аўтобусны Кансорцыюм. У Любліне існуе 45 звычайных аўтобусных ліній, 4 лініі сэзонных аўтобусаў, 1 лінія школьных аўтобусаў і 9 бясплатных ліній да гіпэрмаркетаў. Акрамя таго, таксама існуе 4 лініі (галоўным чынам прыгарадныя), якія абслугоўваюцца мікрааўтобусамі. Люблін адзін з трох польскіх гарадоў, у якіх курсуюць тралейбусы (8 ліній).

На жаль, у сёньняшняга Люблінскага гарадзкога транспарту шмат праблемаў. Камунікацыйная сыстэма састарэла, не хапае прыгарадных ліній (зараз іх толькі 8), няма начнога транспарту.

Чыгунка

Люблін зьяўляецца важным чыгуначным вузлом. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае Варшаву з мяжой у Дарагуску і далей з Кіевам і Адэсай. Дзьве іншыя лініі выходзяць з Любліна ў напрамках: на поўдзень (да Пшэварска праз Сталёву-Волю) і на поўнач (да Лукава - сёньня не выкарыстоўваецца для пасажырскіх перавозак).

У адмінстрацыўных межах горада знаходзяцца тры чыгуначныя вакзалы: Główny (Галоўны Вакзал), Północny (Паўночны Вакзал), Zemborzyce, а таксама разьмеркавальная станцыя Tatary. Дадаткова існуе два неўжывальныя прыпынкі: Lublin-Rudnik і Lublin-Zalew. У заходняй частцы горада функцыянуе чыгуначны прыпынак Stasin Polny.

Аўтобусны транспарт

Люблін таксама зьяўляецца важным вузлом аўтобуснай камунікацыі. У горадзе знаходзяцца два аўтавакзалы: Dworzec Główny (Галоўны Аўтавакзал) каля замка (у цэнтры горада), а таксама Dworzec Południowy (Паўднёвы Аўтавакзал), які знаходзіцца насупраць Галоўнага чыгуначнага Вакзала. Але большасьць аўтобусаў ад'язжае з Галоўнага Аўтавакзала - Паўдёвы Аўтавакзал кантралюе адзінкі маршутаў да Сьвідніка і да іншых невялічкіх гарадоў на поўдні Люблінскага ваяводзтва. Аўтобуснае злучэньне абслугоўваецца праз PKS (Państwowa Komunikacja Samochodowa - Дзяржаўны Аўтамабільны Транспарт), Transped, Polski Express, а таксама прыватныя фірмы.

Аэрапорт

Люблін ня мае сталага авіязлучэньня зь іншымі гарадамі. Недалёка ад горада існуюць два маленькія аэрадромы для невялікага авіяруху. Аэрадром, які належыць да Люблінскага Аэраклюбу (Aeroklub Lubelski), знаходзіцца каля вёскі Радавец (Radawiec). Другі аэрадром - каля Сьвідніка. У асноўным там прызямляюцца толькі лёккія самалёты і гелікоптары. Распрацоўваюцца пляны будаўніцтва аэрапорта прынамсі рэгіянальнага значэньня.

Гісторыя горада

Засяленьняе тэрыторыі сёньняшняга горада пачалося яшчэ ў VI ст., калі разьвілося пасяленьне на ўзгорку Czwartek (Чацьвер), якое потым пашыралася на суседнія ўзгоркі. На замкавым узгорку ў X ст. паўсталі абаронныя збудаваньні: спачатку драўняныя - потым мураваныя. У XІІ ст. замак атрымаў правы каштэляніі. Побач, на Старамейкім (Staromiejskim) узгорку, паўстаў горад.

Люблін першы раз узгадваецца ў 1198 г.

Настарэйшы люблінскі касьцёл у гонар Арханёла Міхаіла згодна легендзе быў пабудаваны ў 1282 г. князем Лешакам Чорным, які вяртаўся пасьля пераможнага паходу на яцьвягаў. Касьцёл разабраны ў XIX ст..

Магдэбурскае права атрымана падчас панаваньня Ўладзіслава Лакатка 15 жніўня 1317 года. У 1341 г. Казімір III Вялікі атрымаў пад Люблінам перамогу над Татарамі, а год пазьней выдаў гораду чарговае права - рэгуляцыйнае, згодна якому Люблін атачылі мурамі.

У 1474 г. Казімер IV Ягелончык прызначыў Люблін сталіцай новастворанага Люблінскага выяводзтва, вылучанага з Сандамерскага ваяводзтва. У XV-XVI стст. горад перажывае росквіт дзякуючы гандёвым шляхам з Чорнага мора ў заходнюю Эўропу. У 1569 г. у Любліне падпісана знакамітая Люблінская вунія.

У XVI і XVII стст. Люблін зьяўляўся адным з галоўных цэнтраў рэфармацыі. Тут дзейнічала вялікая суполка польскага брацтва (Bracia polscy). Таксама ў Любліне існаваў кальвінійскі збор. У горадзе у XVI ст. ужо працавала габрэйская друкарня, недзе ад 1630 - польская друкарня, а ад 1687 езуіцкая друкарня.

XVII ст. - цяжкі этап у гісторыі Любліна. На хвалі агульнапольскіх міжнацыянальных і гаспадарчых канфлікаў занепадаюць знакамітыя люблінскія кірмашы. У 1630 горад пакутвае ад эпідэміі чумы, якая забрала жыцьці 5 тыс. чалавек. Пасьля вайны з казакамі (1648-1650) горад пакідае большасьць купцоў з Эўропы. У 1655 Люблін спусташае расейска-казацкае войска, асабліва моцна пацярпелі габрэі. У 1656 горад рабуюць швэды, зьнішчая будынкі і насельніцтва.

Ад 1686 пачынаецца традыцыя Люблінскага Хэйнала (Hejnał Miasta Lublina).

Пачатак XVIIІ ст. прыносіць новыя зьнішчэньні падчас Паўночнай вайны. У 1703 годзе Аўгуст II надае гораду прывілей, які параўноўвае Люблін у правах з Кракавам. Пасьля войнаў горад нарэшце паступова разбудоўваецца (у асноўным магнацкія сядзібы і касьцёлы). Афармляецца аблічча сёньняшняга Krakowskiego Przedmieścia (Кракаўскага Прадмесьця) і Litewskiego (Літоўскага) пляцу, але горад усё яшчэ выглядае досыць убога. Падчас польскай эпохі Асьветніцтва (1780) паўстае фундацыя "Boni Ordinis", якая сваёй дзейнасьцю прыводзціь да рэстаўрацыі гарадзкіх камяніц і выбрукаваньня вуліц, а таксама аднаўленьня ратушы.

Ў 1788 годзе, пасьля стогадовага перапынку, адраджаецца пратэстанцкі рух, праяўленьнем якога было будаўніцтва касьцела сьв. Троіцы (św. Trójcy), які існуе і сёньня.

Пасьля абвяшчэньня Канстытуцыі 3 траўня, Люблін абраў сваяго першага прэзыдэнта - Тэадора Груэля-Грэцца (Teodora Gruell-Gretza), які шмат зрабіў для разьвіцьця горада. У 1792 г. па загаду імпэратрыцы Кацярыны II Люблін заняло расейскае войска, чым скончыла нядоўгі пэрыяд росквіту.

Згодна трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 горад перайшоў да Аўстрыі.

У 1809 г. Люблін быў далучаны да Варшаўскага Княства. У 1815 апынуўся ў складзе Польскага Каралеўства пад расейскай уладай, у 1837 Люблін - сталіца губэрні.

Насельніцтва горада ў 1873 складала 28,9 тыс., а ў 1897 г. узрасло да 50,2 тыс. У 1877 пабудавана першае чыгуначнае злучэньне. Падчас Першай сусьветнай вайны пасьляе расейскага адступленьня горад займуюць нямецкія і аўстра-вугорскія войскі. Такім чынам, улетку 1915 канчаткова скончваецца пэрыяд расейскае ўлады ў Любліне.

У 1918 г. закладзены Каталіцкі Люблінскі Ўнівэрсытэт (Katolicki Uniwersytet Lubelski - KUL). Ад лістапада 1918 горад зноў знаходзіцца ў складзе незалешнай Польшчы, ізноў становіцца сталіцай ваявводзтва. У 1939 налічвае 120 тыс. жыхароў. Ад верасьня 1939 да ліпеня 1944 Люблін пад нямецкай акупацыяй. Нацысты стварылі тут канцэнтрацыйны лягер - Майданэк (Majdanek), а таксама габрэйскае гета. Падчас Галакосту загінула каля 40 тыс. люблінскіх габрэяў, якія ў 1939 складалі больш за 1/3 насельніцтва горада. Таксама зьнікла цэлае т. зв. Miasto Żydowskie (Габрэйскі Горад), комплекс будынкаў вакол замка, гэта значыць - 3/4 старамейскай забудову і цэлы раён Wieniawa, у якім збольшага жылі габрэі. Ад 23 ліпеня 1944 г. Люблін 164 дні выконваў ролю сталіцы камуністычнай Польшчы.

У пэрыяд Польскай Народнай Рэспублікі адбывалася імклівае разьвіцьцё Любліна. У 1944 паўстае Унівэрсытэт імя Марыі Складоўскай-Кюры (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej - UMCS ). Пабудаваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў, напрыклад - Фабрыка Грузавых Аўтамабіляў (Fabryka Samochodów Ciężarowych w Lublinie - FSC Lublin) і фабрыка гелікоптараў (WSK PZL Świdnik) у суседнім Сьвідніку . Да 1989 насельніцтва горада ўзрасло больш чым у тры разы ў параўнаньню з 1939 годам.

У ліпені 1980 у Любліне і Сьвідніку адбываліся першыя вялікія страйкі рабочых, зьвязнаныя з дзейнасьцю Салідарнасьці.

Ад 2001 г. у Любліна ёсьць свой блізьнячы горад - Люблін у штаце Вісконсін.

Вонкавыя спасылкі

Люблінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў