Альбрэхт Дурэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ms:Albrecht Dürer
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 95: Радок 95:
[[fr:Albrecht Dürer]]
[[fr:Albrecht Dürer]]
[[fy:Albrecht Dürer]]
[[fy:Albrecht Dürer]]
[[ga:Albrecht Dürer]]
[[gl:Albrecht Dürer]]
[[gl:Albrecht Dürer]]
[[ko:알브레히트 뒤러]]
[[ko:알브레히트 뒤러]]

Вэрсія ад 18:07, 4 ліпеня 2010

Альбрэхт Дзюрэр
Альбрэхт Дзюрэр (аўтапартрэт)
Імя пры нараджэньні Albrecht Dürer
Дата нараджэньня 21 траўня 1471
Месца нараджэньня Нюрнбэрг, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Дата сьмерці 6 красавіка 1528
Месца сьмерці Нюрнбэрг, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Месца пахаваньня
Занятак жывапіс, графіка
Навуковая сфэра малярства
Жанры партрэт, рэлігійны жывапіс[d][1], алегорыя[d][1], гістарычны жывапіс[1], міталягічнае малярства[d][1], жанравае малярства[d][1], аўтапартрэт[d][1], анімалістычнае малярства[d][1] і пэйзаж[1]
Плынь пэйзажызм
Працы «Рыцар, Сьмерць і Дьябал» (1513), «Мэлянхолія» (1514)
Пад уплывам Міхаэль Вольгемут[d][2] і Якапа дэ Барбары[d][3]

А́льбрэхт Дзю́рэр (па-нямецку: Albrecht Dürer, нар. 21 траўня 1471 года ў Нюрнбэргу, пам. 6 красавіка 1528 года, там жа) – нямецкі мастак і графік, тэарэтык мастацтва, лічыцца выбітнейшым мастаком эпохі нямецкага Рэнэсансу.

Біяграфія

Карціна Дзюрэра «Хрыстос на крыжы»

Бацька Дзюрэра, так сама Альбрэхт, нарадзіўся ў вугорскай вёсцы Эйтас. У 1455 годзе ён пераехаў у Нюрнбэрг, дзе стаў ювэлірам. У 1467 годзе ён ажаніўся з Барбарай Хольпэр, дачкой свайго настаўніка. З васемнаццаці дзяцей, Альбрэхт быў трэцім. Яго брат, Ганс Дзюрэр, так сама прысьвяціў жыцьцю мастацтву, працаваў пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога ў Кракаве. Альбрэхт Дзюрэр (бацька), навучыў ювэлірнай працы ўжо ў дзяцінстве. У выніку таго, што бацька сам вучыўся ў нідэрляндзкіх майстроў, малады Альбрэхт ўжо тады даведаўся мастацтву Яна ван Эйка і Роджэра ван дэр Вэйдэна, якія значна паўплывалі на разьвіцьцё мастацкага таленту Альбрэхта. У гэты час ўзьніклі яго першыя малюнкі, якія Альбрэхт намаляваў, калі яму было 13 гадоў («Альбэрціна», 1484) і («Мадонна з двума анёламі», 1485). У 1485 – 1490 г.г. Альбрэхт Дзюрэр вучыўся ў нюрнбэрскага мастака Міхаэля Вольгэмута.

З 1490 да 1494 года, Альбрэхт Дзюрэр вандраваў па Рэйнлянду. Гэта было яго першае вандраваньне з трох, маршрут якога дакладна невядомы. Верагодна, ён наведаў і Нідэрлянды, і ў 1491 годзе затрымаўся ў Эльзасе, дзе ня змог пазнаёміцца з Марцінам Шоўгаўэрам (памёршым 2 лютага 1491 года), выбітнейшым графікам таго часу. Альбрэхт некаторы час жыў у доме яго брата Георга.

Восеньню 1493 года Дзюрэр пакінуў Эльзас і перабраўся ў Страсбург, але ўжо 18 траўня 1494 года ён вярнуўся ў Нюрнбэрг, дзе 7 ліпеня 1494 года ажаніўся з прыгожай і багатай Агнэс Фрэй (пам. 1539 годзе), дачкой нюрнбэрскага мяшчаніна. На працягу наступных некалькіх гадоў, да 1500 года Альбрэхт Дзюрэр намаляваў акварэльлю сэрыю невялікіх пэйзажаў, на якія яго натхніў родны Нюрнбэрг, а так сама вандроўка ў Вэнэцыю, якая пачалася восеньню 1494 года, а скончылася з траўні 1495 года.

У 1497 годзе Дзюрэр набыў вядомасьць. У гэты пэрыяд сваёй мастацкай дзейнасьці ён стварыў некалькі партрэтаў, а так сама два аўтапартрэты. 1500-м года датуецца стварэньне карцінаў «Хрыстос на крыжы», «Марыя з немаўлятам» і «Крыжаваньне Хрыста». Аднак большасьць часу Дзюрэр прысьвячаў гравюрам і малюнкам для кніжак.

Восеньню 1505 года Дзюрэр адправіўся ў другое падарожжа да Вэнэцыі, дзе ў гэты час працавалі выбітныя мастакі вэнэцыянскай школы. На Дзюрэра асабліва паўплывала мастацтва Джавані Бэліні. Да свайго майстэрства, тут Дзюрэр дадаў пачуцьцё рэальнасьці, у Вэнэцыі ён дасканала вывучыў калярыстыку. Тым ня менш, восеньню 1506 года ён пакінуў Італію і вярнуўся ў Нюрнбэрг.

Першай працай Дзюрэра пасьля яго вяртаньня з Італіі быў партрэт немаўляці (1507 год), страчаная зараз карціна «Адам і Ева ў раі».

У 1507 і 1508 гадах, Дзюрэр заняўся карцінай замоўленай князем Фрыдрыхам Мудрым, для сваёй калекцыі, тэмай якой былі пакуты дзесяці тысяч хрысьціянаў праз пэрсыдзкага цара Сапора.

У 15111513 г.г. Дзюрэр маляваў некалькі партрэтаў Карла Вялікага для Нюрнбэрга.

У 1520 годзе мастак зьдзейсьніў падарожжа ў Нідэрлянды, дзе захварэў невядомай хваробай, ад якой пакутаваў да канцы жыцьця.

Альбрэхт Дзюрэр памёр 6 красавіка 1528 года ў Нюрнбэргу.

Гравюры

Файл:02apocal.jpg
Гравюра «Апакаліпсіс»

Дзюрэр быў першым нямецкім мастаком, які пачаў працаваць адначасова ў абодвух відах гравюры – на дрэве і на медзі. Незвычайнай выразнасьці ён дасягнуў у гравюры на дрэве, зьмяніўшы традыцыйны стыль працы, выкарыстаўшы стылі працы гравюры на мэтале. У канцы 1590-х, Дзюрэр стварыў шэраг выдатных ксіляграфіяў, у тым ліку і адзін з шэдэўраў - сэрыю гравюраў на дрэве «Апакаліпсіс» (1498 год). У 15131514 г.г. Дзюрэр старыў тры графічных ліста, якія ўвайшлі ў гісторыю мастацтва пад назвай «Майстэрскія гравюры»: «Рыцар, сьмерць і дьябал», «Сьвяты Іеранім у кельі» і «Мэлянхолія». Шэдэўрам рэзцовай гравюры на мэтале лічыцца гравюра «Адам і Ева» (1904 год).


Вонкавыя спасылкі

Альбрэхт Дурэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA

  1. ^ а б в г д е ё ж RKDartists (нід.)
  2. ^ https://objektkatalog.gnm.de/objekt/Gm1160
  3. ^ https://www.ernst-von-siemens-kunststiftung.de/objekt/zuwachs-für-das-reformationskabinett-im-gotischen-haus.html