Рэал Мадрыд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён
д афармленьне
Радок 15: Радок 15:
| <!-- Форма -->
| <!-- Форма -->
| pattern_la1=_rm08-09|pattern_b1=_Real Madrid 08-09 home|pattern_ra1=_rm08-09|pattern_sh1 = _adidasonwhite|pattern_so1=_color_3_stripes_black
| pattern_la1=_rm08-09|pattern_b1=_Real Madrid 08-09 home|pattern_ra1=_rm08-09|pattern_sh1 = _adidasonwhite|pattern_so1=_color_3_stripes_black
| leftarm1=FFFFFF|body1=FFFFFF|rightarm1=FFFFFF|shorts1=000000|socks1=FFFFFF
| leftarm1=FFFFFF|body1=FFFFFF|rightarm1=FFFFFF|shorts1=FFFFFF|socks1=FFFFFF
| pattern_la2=_Real Madrid 08-09|pattern_b2=_Real Madrid 08-09 away|pattern_ra2=_Real Madrid 08-09| pattern_sh2 = _adidaswhite|pattern_so2=_3_stripes_white
| pattern_la2=_Real Madrid 08-09|pattern_b2=_Real Madrid 08-09 away|pattern_ra2=_Real Madrid 08-09| pattern_sh2 = _adidaswhite|pattern_so2=_3_stripes_white
| leftarm2=16207A|body2=16207A|rightarm2=16207A|shorts2=16207A|socks2=16207A
| leftarm2=16207A|body2=16207A|rightarm2=16207A|shorts2=16207A|socks2=16207A

Вэрсія ад 12:52, 25 верасьня 2008

Рэал Мадрыд
Файл:Real Madrid logo.png
Поўная назва Real Madrid Club de Fútbol
Заснаваны 6 сакавіка 1902
Горад Сьцяг Гішпаніі Мадрыд, Гішпанія
Стадыён Сьцяг Гішпаніі Санцьяга Бэрнабэу, Мадрыд
Умяшчальнасьць: 80,354
Прэзыдэнт Рамон Кальдэрон
Галоўны трэнэр Бэрнд Шустэр
Чэмпіянат Ла Ліга
 · 2007-2008
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
realmadrid.com (гішп.)​ (анг.)​ (фр.)​ (парт.)​ (яп.)​ (індан.)​ (кіт.)​ (ар.)

Рэал Мадрыд (па-гішпанску: Real Madrid Club de Fu'tbol) — гішпанскі футбольны клюб, названы ФІФА лепшым футбольным клюбам XX стагодзьдзя. Па дадзеных арганізацыі «Deloitte», «Рэал» зьяўляецца клюбам з самым вялікім бюджэтам у сьвеце.

Гісторыя

Заснаваньне

Клюб заснаваны 6 сакавіка 1902 году братамі Падрасам і Хуліанам Паласіясамі пад назовам Madrid Football Club. 29 чэрвеня 1920 году кароль Гішпаніі прысвоіў клюбу тытул Каралеўскі, што па-гішпанску гучыць як Real. Адгэтуль сучасны назоў клюба — Real Madrid.

З моманту заснаваньня клюб стаў прэтэндаваць на лідэрства ў гішпанскім футболе: ужо ў 1903-м ён выйшаў у фінал Кубка краіны, аднак прайграў тамака «Атлетыку» зь Більбао. Зрэшты, праз некалькі гадоў ганаровы трафей надоўга пераехаў у сталіцу: «Мадрыд» заваёўваў Кубак чатыры разы запар. Чэмпіянаты Гішпаніі сталі праводзіцца толькі з сэзону-1928/29, а да таго клюбы вызначалі наймоцных па рэгіёнах. «Мадрыд» (а з 1920 году - «Рэал») за гэты час першынстваваў у сталічнай акрузе 16 раз.

Росквіт

Да сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя, калі ў Эўропе вырашылі стварыць кантынэнтальную фэдэрацыю, якая наладзіла бы рэгулярнае правядзеньне спаборніцтваў як клюбных, так і нацыянальных каманд, мадрыдзкі «Рэал» не зьяўляўся галоўным аўтарытэтам у Гішпаніі. Але так здарылася, што якраз у той момант «Рэал» ізноў выйграў першынство, дзякуючы чаму стаў першым гішпанскім дэлегатам у Кубку чэмпіёнаў. З таго моманту «Рэал» зацьвердзіўся на эўрапейскай вяршыні на пяць гадоў. Посьпехам на міжнароднай арэне спадарожнічалі і перамогі ва ўнутраным чэмпіянаце, якіх у перыяд з 1954 па 1969 год набралася 12. Прычым на працягу паўтары дзясяткаў гадоў атрымлівалася так, што калі мадрыдцы дома і саступалі першынство, то абавязкова выйгравалі Кубак чэмпіёнаў. Такім чынам, яны стала ўдзельнічалі ў самім прэстыжным эўрапейскім турніры на працягу 15 гадоў запар, упершыню не патрапіўшы ў яго толькі ў 1970 годзе. У тую залатую эпоху ў «Рэале» бліскалі натуралізаваны аргентынец Альфреда Ды Стэфана (лепшы футбаліст Эўропы-1957 і -1959), француз Раймон Капа (уладальнік "Залатога мяча"-1958), вугорац Феранц Пушкаш (другі футбаліст Эўропы-1960), Франсіска Хента - шасьціразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў. У сярэдзіне 60-х кампанію «доўгажыхару» Хента складалі Хасэ Сантамарыя, Амансіё, Піры.

Але паступова, па меры сыходу ветэранаў, пераможныя традыцыі ў Эўропе былі згубленыя. Наступнага ўзьлёту прыйшлося чакаць амаль дваццаць гадоў, калі прыйшло новае пакаленьне на чале з Эміліё Бутрагеньё, найблізкімі паплечнікамі якога былі Мічэл, Манола Санчыс, Марцін Васкес і Мігель Пардэса. Яны выйгралі два Кубка УЭФА і пяць чэмпіянатаў запар.

90-я гады

Падмурак сёмага трыюмфу ў Кубку чэмпіёнаў заклаў Фабіё Капэла, які запрасіў у каманду Рабэрта Карласа, Зэедорфа, Міятавіча, Шукера, Панучы. Яны нароўні з Раўлем, Ера, Рэдонда, Канісарэсам і прыйшэлым праз год Мар'ентэсам склалі касьцяк каманды, якая выйграла пад кіраўніцтвам Юпа Хэйнкеса Лігу чэмпіёнаў-1998. Праўда, ва ўнутраным першынстве фінішавалі толькі чацьвёртымі, і Хэйнкес саступіў мейсца галяндцу Гусу Хідынку. Той заставаўся на пасту толькі да лютага 1999 году, пасьля чаго прызначылі валійца Джона Тошака, якога звольнілі ў лістападзе. Каманду давэрылі Вісэнтэ Дэль Боске, які правёў у клюбе практычна ўсю кар'еру. Становішча ў чэмпіянаце ён кардынальна не выправіў («Рэал» з 8-го мейсца падняўся на 5-е), затое прывёў каманду да чарговага трыюмфу ў Лізе чэмпіёнаў.

Прэзыдэнцтва Пэрэса

Як раз у той год у «Рэале» новым прэзыдэнтам быў абраны амбіцыйны Флярэнціна Пэрэс, які вырашыў сабраць у «Рэале» усіх лепшых футбалістаў плянэты. Сваю дзейнасьць Пэрэс пачаў з нашумелай пакупкі партугальца Луіша Фігу ў «Барсэлёны» за рэкордныя 60 мільёнаў эўра. Праз год у шэрагі «Рэалу» ўліўся Зынэдын Зыдан, за якога заплацілі «Ювэнтусу» яшчэ больш - 76 мільёнаў (непераўзыйдзенае да гэтага часу дасягненьне). Яшчэ праз год зь «Інтэра» прыбыў Раналда, улетку 2003-га - Бэкхэм, 2004-га - Оўэн. Такім чынам, у сэзоне-2004/05 разам гулялі чатыры футбалісты, якія ганараваліся «Залатога мяча»: Раналда (лепшы футбаліст Эўропы-1997 і -2002), Зыдан (лепшы-1998), Фігу (лепшы-2000), Оўэн (лепшы-2001). Нядзіўна, што гэты збор зорак сталі зваць «Галяктыкас». Але грандыёзныя намеры Флярэнціна Пэрэса так і не ажыцьцявіліся. За пяць зь лішнім год кіраваньня Пэрэса (ён склаў паўнамоцтвы ў лютым 2006-га) «Рэал» толькі двойчы станавіўся чэмпіёнам ды адзін раз выйграў Лігу Чэмпіёнаў.

Спасылкі

Рэал Мадрыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2008-2009