Гутаркі ўдзельніка:Kažemaks

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прывітаньне[рэдагаваць крыніцу]

Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.

Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі.

EugeneZelenko 13:48, 6.кастрычніка.2006 (UTC)

На мой погляд, варта аб'яднаць гэты шаблён з Шаблён:ФутбольныКлюб. Некаторыя радкі табліцы можна зрабіць неабавязковымі — прыклад можна пабачыць у Шаблён:Таксанамічная інфармацыя. Калі будзе патрэбная дапамога — зьвяртайцеся. --EugeneZelenko 13:48, 6.кастрычніка.2006 (UTC)

Калі ласка, дадайце інфармацыю пра аўтара ў апісаньне гэтых выяваў.

Лепей за ўсё ўласныя выявы, якія Вы згодны распаўсюджваць пал вольнымі ліцэнзіямі, загружаць у Commons, дзе яны будуць даступныя для ўсіх Вікіпэдый. Калі гэта магчыма, выбірайце там разам з GFDL і ліцэнзію Creative Commons Attribution ShareAlike (яна лепей для графічных файлаў, бо не патрабуе прыводзіць поўны тэкст разам з выявай).

EugeneZelenko 14:27, 8.кастрычніка.2006 (UTC)

На мой погляд, Вы можаце быць вельмі добрым адміністратарам. Калі ласка, прапануйце сваю кандыдатуру. --EugeneZelenko 15:19, 3 лютага 2007 (UTC)

Дзякуй за давер. Але пакуль гэтага рабіць ня буду. Ня ўпэўнены, што буду мець час надалей так часта заглядаць на старонкі Вікіпэдыі. І яшчэ: калі ласка, дайце спасылку на функцыі (правы й абавязкі) адміністратара. --Kažemaks 07:55, 4 лютага 2007 (UTC)
Трэба будзе перакласьці en:Wikipedia:Administrators альбо ru:Википедия:Администраторы... Коратка — галоўнае сачыць за апошнімі зьменамі, дапамагаць іншым удзельнікам — прыводзіць новыя праўкі ў парадак (вікіфікаваць, дадаваць катэгорыі, interwikis). Яшчэ адміністратары могуць скасаваць праўкі вандалаў, выдаляць старонкі (з відавочнымі памылкамі альбо пасьля дыскусіі), абараняць старонкі, блякаваць удзельнікаў (напрыклад, вандалаў), перакладаць сыстэмныя паведамленьні. --EugeneZelenko 15:52, 4 лютага 2007 (UTC)

Простите за русский, не знаю белорусского активно. В моей песочнице ест шаблон гмины. Я не знаю, как называются этые села в белорусском языке. Моглибы вы пересевести на белорусский? Тогда я могбы написать стабы о этих селах (copy-paste из Хжонхова). Маленькие, одно-два предложения, но лучше чем нул. И таких также много. Поможете? Bocianski 10:36, 13 лютага 2007 (UTC)

зрабіў--Kažemaks 10:54, 13 лютага 2007 (UTC)

Зьвярніце, калі ласка, увагу на маё пытаньне ў гутарках да Прэйльупэ --Vojt V 10:39, 13 лютага 2007 (UTC)

У Латвіі (як і ў большасьці іншых краін Эўрапейскага Зьвязу) тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў — 70 гадоў пасьля сьмерці аўтара (артыкул 36), таму творы Вілхелмса Пурвіцыса і Mārtiņš Lapiņš (даты) яшчэ ахоўваюцца аўтарскімі правамі. --EugeneZelenko 16:26, 15 сьнежня 2007 (UTC)

Сапраўды, я кіраваўся лічбай 50. Дзякуй за выпраўленьне памылкі.--Kažemaks 10:51, 16 сьнежня 2007 (UTC)
Дарэчы, артыкул 37.4 робіць сытуацыю з тэрмінам дзеяньня аўтарскіх правоў яшчэ менш трывіяльнай... Цікава, а ці ёсьць у Латвіі афіцыйны сьпіс забароненых у часы СССР аўтараў? Ці як гэта павінна выглядаць на практыцы? --EugeneZelenko 16:16, 16 сьнежня 2007 (UTC)

Закон Латвіі аб аўтарскіх правах[рэдагаваць крыніцу]

Хачу папрасіць Вашай дапамогі. Я пашыраю commons:Commons:Currency і сутыкнуўся з тым, што пераклады закону на ангельскую і расейскую мовы не супадаюць. Адрозьненьне ў артыкуле 6, які пералічвае творы, які я не ахоўваюцца аўтарскімі правамі. Мяне цікавяць грошы. Ці не маглі бы Вы знайсьці арыгінал закону на латыскай мове і праверыць наяўнасьць там грошаў? Дый і спасылка на афіцыйны тэкст (накшталт http://pravo.by) не перашкодзіла бы. Дзякуй. --EugeneZelenko 15:56, 12 студзеня 2008 (UTC)

На сайце Latvijas vestnesisЛатвійскага весьніку» - урадавага сродку, які публікуе заканадаўчыя акты) тэкст у пункце 6 падпункце 2 сьведчыць, што грашовыя знакі НЕ ЎВАХОДЗЯЦЬ у пералік афіцыйных сымбаляў і знакаў Латыскай Рэспублікі, на якія не распаўсюджваецца ахоўны прынцып Аўтарскага права. Пераклад:
"Аўтарскім правам не ахоўваюцца:
<...>
2) зацьверджаныя дзяржавай, а таксама міжнародна прызнаныя афіцыйныя сымбалі і знакі (сьцягі, гербы, гімны, узнагароды), выкарыстаньне якіх вызначаецца асаблівымі нарматыўнымі актамі."--Kažemaks 22:18, 17 студзеня 2008 (UTC)
Вялікі дзякуй за дапамогу! --EugeneZelenko 15:07, 18 студзеня 2008 (UTC)

Здымкі Беларусі[рэдагаваць крыніцу]

Выпадкова заўважыў на http://radzima.org здымкі Андрэя Кажэмакса (калі гэта ня іншая асоба :-). Можа пры магчымасьці загрузіць іх таксама на Commons згодна ўмоваў вольных ліцэнзій? Дзякуй. --EugeneZelenko 14:10, 25 верасьня 2008 (UTC)

:) У мяне шмат такіх здымкаў. Надоечы як раз вярнуўся з трохдзённай вандроўкі ў Івацэвічы-Пружаны-Бярозу (+ ваколіцы). Калі па-праўдзе, мне проста часу няма закідаць усе цікавосткі да інтэрнэту. Мо пазьней яны зьявяцца і ў Вікі, але зараз у маіх плянах артыкул пра Готлянд і некаторыя месты Латвіі. Здымкі таксама будуць.--Kažemaks 05:52, 29 верасьня 2008 (UTC)
Цалкам зразумела, што час заўсёды патрэбен :-) Яшчэ раз дзякуй! --EugeneZelenko 13:59, 29 верасьня 2008 (UTC)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Hulnia BATE - Daryda.jpg, Файл:Wind that shakes the barley.jpg[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Kažemaks!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 12:58, 30 красавіка 2010 (UTC)

І таксама для: Файл:Brainstorm.jpg. --Red_Winged_Duck 20:41, 2 траўня 2010 (UTC)

Файлы са свабоднымі ліцэнзіямі лепш загружаць адразу ў Commons, каб яны былі даступныя для ўсіх праектаў «Вікімэдыі». --Red_Winged_Duck 15:20, 22 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Несвабодныя файлы[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для несвабодных файлаў, а канкрэтна пункту 8, для кожнага загружанага вамі файла ў апісаньні мусіць прысутнічаць шаблён {{Інфармацыя}} з запоўненымі зьвесткамі пра час стварэньня, аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), мець спасылку на крыніцу. Акрамя таго мусіць быць запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, дзе мусіць тлумачыцца, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы. У выпадку, калі адпаведная інфармацыя ня будзе дададзеная ў апісаньне файлаў, яны будуць выдаленыя. З загружаных вамі файлаў наступныя маюць хібы:

  1. Файл:The hobos.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
  2. Файл:Vilhelms Purvītis - Pavasaris.JPG — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
  3. Файл:Vilhelms Purvītis.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}

--Red_Winged_Duck 00:11, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Неяк выправіў, праверце, хто ўмее, ці ўсё правільна. --Kažemaks 19:32, 22 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
У прынцыпе, усё добра, за выняткам таго, што я пакуль ня змог трапіць на www.hobos.lv, каб спраўдзіць ліцэнзію, калі там яўна пазначана, што гэта Creative Commons Attribution 2.5 License, дык тады не патрэбнае абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня. Калі ж яўнай пазнакі няма, дык, на жаль, файл давядзецца выдаліць, бо для яго існуе магчымасьць стварэньня вольнай альтэрнатывы. --Red_Winged_Duck 12:50, 23 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Я ня ведаю, што значаць усе тутэйшыя ліцэнзіі, і лічу, што калі на файле пазначана, што ён можа вольна рэпрадукавацца, то нашто яго выдаляць? Дарэчы, тут файл неяк існуе, хіба мне спаслацца на ангельскую вікіпэдыю ў якасьці першакрыніцы? І другое пытаньне: пакуль вольнай альтэрнатывы няма, хіба будзе лепей, калі артыкул застанецца ўвогуле без ілюстрацыі? Давайце неяк пазначым, што файл выкарыстоўваецца ў адукацыйных мэтах ці яшчэ што... --Kažemaks 22:02, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Віківясна-2020[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 10:54, 2 сакавіка 2020 (UTC+3)

Віківясна-2021[рэдагаваць крыніцу]

Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2021»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 19:35, 6 красавіка 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў абраныя сьпісы на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы/Заказьнікі Беларусі. Дапрацоўка артыкула-сьпіса і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 14:33, 5 верасьня 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Банк міжнародных разьлікаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:46, 3 верасьня 2023 (UTC+3)