Слава Корань: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Радок 30: Радок 30:


== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==
Падчас імпрэзы з гуртом «[[Hasta La Fillsta]]» на «[[Сталічнае тэлебачаньне|Сталічным тэлебачаньні]]» у 2010 годзе яго вакалістка й музычная журналістка [[Вольга Самусік]] назвала Кораня ''«найвялікшым рок-музыкам Беларусі»''
Падчас імпрэзы з гуртом «[[Hasta La Fillsta]]» на «[[Сталічнае тэлебачаньне|Сталічным тэлебачаньні]]» у 2010 годзе яго вакалістка й музычная журналістка [[Вольга Самусік]] назвала Кораня ''«найвялікшым рок-музыкам Беларусі»''<ref>{{Cite web|url=http://www.ctv.by/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0-%D1%81%D0%B0%D0%BC%D1%83%D1%81%D0%B8%D0%BA-%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%BF%D0%BF%D0%B0-hasta-la-fillsta%C2%BB-%D0%B4%D0%BB%D1%8F-playboy%C2%BB-%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%83-%D1%81%D0%BD%D1%8F%D1%82%D1%8C%D1%81%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D1%81%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BD%D0%BE%D1%81%D0%BD%D1%8F%D1%82%D1%8C%D1%81%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D1%81%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BD%D0%BE|title=Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно|last=|first=|date=2010-06-13|website=|publisher=[[Сталічнае тэлебачаньне]]|language=ru|dead-url=no|archiveurl=http://web.archive.org/web/20120530234634/http://www.ctv.by/новости/ольга-самусик-группа-hasta-la-fillsta»-для-playboy»-могу-сняться-бесплатносняться-бесплатно|archivedate=2012-05-30|accessdate=2020-01-08}}</ref>.

== Сям’я ==
== Сям’я ==
Жанаты, мае сына.
Жанаты, мае сына.

Вэрсія ад 11:33, 8 студзеня 2020

Слава Корань
Дата нараджэньня 16 студзеня 1956(1956-01-16) (68 гадоў)
Месца нараджэньня Пскоў, РСФСР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак
Гады дзейнасьці 1981 — цяпер
Жанры рок
Інструмэнты гітара
Гурты ULIS
Сайт Блог Славы Кораня

Слава Корань (нарадзіўся па пашпарце — 16 студзеня 1956 году, насамрэч — 16 сьнежня 1955 году) — беларускі рок-музыкант.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 у Менску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Менскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спэцыяльнасьці «аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня».

Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Менску (1962—1969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.

Творчасьць

У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя экспэрымэнты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт «Ліфт», які выступаў ў менскім кафэ «Мэрыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Менску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мэрыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага політэхнічнага інстытуту.

У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студыя 7» — гурту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».

Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам зь Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і зь імі, а таксама Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.

У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.

Ацэнкі

Падчас імпрэзы з гуртом «Hasta La Fillsta» на «Сталічным тэлебачаньні» у 2010 годзе яго вакалістка й музычная журналістка Вольга Самусік назвала Кораня «найвялікшым рок-музыкам Беларусі»[1].

Сям’я

Жанаты, мае сына.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно (рас.). Сталічнае тэлебачаньне (2010-06-13). Праверана 2020-01-08 г. Архіўная копія ад 2012-05-30 г.