Слава Корань: розьніца паміж вэрсіямі
д афармленьне |
|||
Радок 29: | Радок 29: | ||
У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся. |
У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся. |
||
== Ацэнкі == |
|||
Падчас імпрэзы з гуртом «[[Hasta La Fillsta]]» на «[[СТБ]]» у 2010 годзе яго вакалістка і музычная журналістка [[Вольга Эдуардаўна Самусік|Вольга Самусік]] назвала Кораня ''«найвялікшым рок-музыкам Беларусі»'' |
|||
== Сям’я == |
== Сям’я == |
||
Жанаты, мае сына. |
Жанаты, мае сына. |
Вэрсія ад 11:31, 8 студзеня 2020
Слава Корань | |
Дата нараджэньня | 16 студзеня 1956 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Пскоў, РСФСР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | музыка, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1981 — цяпер |
Жанры | рок |
Інструмэнты | гітара |
Гурты | ULIS |
Сайт | Блог Славы Кораня |
Слава Корань (нарадзіўся па пашпарце — 16 студзеня 1956 году, насамрэч — 16 сьнежня 1955 году) — беларускі рок-музыкант.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 у Менску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Менскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спэцыяльнасьці «аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня».
Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Менску (1962—1969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.
Творчасьць
У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя экспэрымэнты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт «Ліфт», які выступаў ў менскім кафэ «Мэрыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Менску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мэрыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага політэхнічнага інстытуту.
У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студыя 7» — гурту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».
Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам зь Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і зь імі, а таксама Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.
У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.
Ацэнкі
Падчас імпрэзы з гуртом «Hasta La Fillsta» на «СТБ» у 2010 годзе яго вакалістка і музычная журналістка Вольга Самусік назвала Кораня «найвялікшым рок-музыкам Беларусі»
Сям’я
Жанаты, мае сына.