Джон Болтан: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
|пасада = дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы |
|пасада = дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы |
||
|пачатак_тэрміну = 9 красавіка 2018 году |
|пачатак_тэрміну = 9 красавіка 2018 году |
||
|канец_тэрміну = |
|канец_тэрміну = 10 верасня 2019 году |
||
|прэзыдэнт = Дональд Трамп |
|прэзыдэнт = Дональд Трамп |
||
|прэм'ер-міністар = |
|прэм'ер-міністар = |
Вэрсія ад 13:40, 13 верасьня 2019
Джон Болтан | |
дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы | |
---|---|
9 красавіка 2018 году — 10 верасня 2019 году | |
Прэзыдэнт: | Дональд Трамп |
Папярэднік: | Гербэрт МакМастэр |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 лістапада 1948 (75 гадоў) |
Партыя: | Рэспубліканская партыя ЗША |
Адукацыя: | юрыдычны факультэт Ельскага ўнівэрсытэту |
Узнагароды: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Болтан (неадназначнасьць).
Джон Ро́бэрт Бо́лтан (па-ангельску: John Robert Bolton; нар. 20 лістапада 1948 году ў Балтымары, штат Мэрылэнд, ЗША) — дыплямат і юрыст, 9 красавіка 2018 году прызначаны на пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы пасьля звальненьня папярэдняга дарадцы Гербэрта МакМастэра.
Біяграфія
Скончыў юрыдычны факультэт Ельскага ўнівэрсытэту. Кар’ера ва ўрадзе ЗША пачалася з працы ў якасьці памочніка дзяржсакратара па справах міжнародных арганізацыяў у часы кіраваньня прэзыдэнта Рональда Рэйгана. У адміністрацыі Джорджа Буша займаў пасаду намесьніка дзяржсакратара (Коліна Паўэла). Калі пасаду дзяржсакратара заняла Кандаліза Райс, прэзыдэнт Буш намінаваў Джона Болтана на пасаду прадстаўніка ЗША ў ААН. Аднак Кангрэс адхіліў намінаваньне, і прэзыдэнт Буш ў жніўні 2005 году, выкарстаўшы дазволены заканадаўствам крок, прызначыў Болтана прадстаўніком ЗША ў ААН самастойна, пад час перапынку паміж сэсіямі Кангрэсу.
У лютым 2017 году Болтан быў адным з чатырох прэтэндэнтаў на пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы, але быў прызначаны Гербэрт Макмастэр. Болтан стаў дарадцам толькі ў сакавіку 2018 году.
Палітычныя погляды
Джон Болтан лічыцца нэакансэрватарам і так званым «ястрабам». Зьяўляецца прыхільнікам выхаду ЗША зь «ядзернага пагадненьня» з Іранам і папярэдняга ўдару па ядзерных аб’ектах у Паўночнай Карэі. Таксама выказваецца супраць вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі. Скептычна адносіцца да міжнародных арганізацыяў, у тым ліку ААН.
Беларусь
29 жніўня 2019 году ў менскім Палацы незалежнасьці дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Болтан прапанаваў перамовіць пра рэгіянальную бясьпеку і сярод «пытаньняў, якія вельмі цікавяць ЗША», назваў «нераспаўсюд зброі», зьвязаны «з краінамі, якія геаграфічна знаходзяцца далёка адсюль, але яны таксама ўплываюць на сытуацыю тут»[1]. Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы з Болтанам заявіў, што мэтай дарадцы прэзыдэнта ЗША было азнаямленьне з поглядам кіраўніцтва Беларусі на тлеючыя канфлікты ў рэгіёне «з улікам таго, што ня ўсё спакойна» ў сувязі «з праблематыкай тэрарызму»[2].
Крыніцы
- ^ Кацярына Крышэнік. Болтан аб адносінах зь Беларусьсю: думаю, мы зможам знайсьці агульную мову // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 жніўня 2019 г. Праверана 4 верасьня 2019 г.
- ^ Аліна Грышкевіч. Макей аб перамовах з Болтанам: дамовіліся прадоўжыць дыялёг і не адыходзіць ад вострых тэмаў // БелТА, 30 жніўня 2019 г. Праверана 4 верасьня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
Джон Болтан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў