Джон Болтан
| Джон Болтан | |
| па-ангельску: John Bolton | |
![]() | |
| дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы | |
|---|---|
| 9 красавіка 2018 году — 10 верасьня 2019 году | |
| Прэзыдэнт | Дональд Трамп |
| Папярэднік | Гербэрт МакМастэр |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 20 лістапада 1948 (77 гадоў) |
| Партыя | Рэспубліканская партыя ЗША |
| Адукацыя | юрыдычны факультэт Ельскага ўнівэрсытэту |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Джон Ро́бэрт Бо́лтан (па-ангельску: John Robert Bolton; нар. 20 лістапада 1948 году ў Балтымары, штат Мэрылэнд, ЗША) — дыплямат і юрыст, дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Дональда Трампа (2018—2019).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў юрыдычны факультэт Ельскага ўнівэрсытэту. Кар’ера ва ўрадзе ЗША пачалася з працы ў якасьці памочніка дзяржсакратара па справах міжнародных арганізацыяў у часы кіраваньня прэзыдэнта Рональда Рэйгана. У адміністрацыі Джорджа Буша займаў пасаду намесьніка дзяржсакратара (Коліна Паўэла). Калі пасаду дзяржсакратара заняла Кандаліза Райс, прэзыдэнт Буш намінаваў Джона Болтана на пасаду прадстаўніка ЗША ў ААН. Аднак Кангрэс адхіліў намінаваньне, і прэзыдэнт Буш ў жніўні 2005 году, выкарстаўшы дазволены заканадаўствам крок, прызначыў Болтана прадстаўніком ЗША ў ААН самастойна, пад час перапынку паміж сэсіямі Кангрэсу.
У лютым 2017 году Болтан быў адным з чатырох прэтэндэнтаў на пасаду дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы, але быў прызначаны Гербэрт Макмастэр. Болтан стаў дарадцам толькі ў сакавіку 2018 году. 10 верасьня 2019 звольнены з пасады [1].
Палітычныя погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Джон Болтан лічыцца нэакансэрватарам і так званым «ястрабам». Зьяўляецца прыхільнікам выхаду ЗША зь «ядзернага пагадненьня» з Іранам і папярэдняга ўдару па ядзерных аб’ектах у Паўночнай Карэі. Таксама выказваецца супраць вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі. Скептычна адносіцца да міжнародных арганізацыяў, у тым ліку ААН.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 жніўня 2019 году ў менскім Палацы незалежнасьці дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Болтан прапанаваў перамовіць пра рэгіянальную бясьпеку і сярод «пытаньняў, якія вельмі цікавяць ЗША», назваў «нераспаўсюд зброі», зьвязаны «з краінамі, якія геаграфічна знаходзяцца далёка адсюль, але яны таксама ўплываюць на сытуацыю тут»[2]. Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы з Болтанам заявіў, што мэтай дарадцы прэзыдэнта ЗША было азнаямленьне з поглядам кіраўніцтва Беларусі на тлеючыя канфлікты ў рэгіёне «з улікам таго, што ня ўсё спакойна» ў сувязі «з праблематыкай тэрарызму»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ tut.by. Трамп уволил своего советника по нацбезопасности Болтона, который недавно встречался с Лукашенко // tut.by, 10 верасьня 2019 г.
- ↑ Кацярына Крышэнік. Болтан аб адносінах зь Беларусьсю: думаю, мы зможам знайсьці агульную мову // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 жніўня 2019 г. Праверана 4 верасьня 2019 г.
- ↑ Аліна Грышкевіч. Макей аб перамовах з Болтанам: дамовіліся прадоўжыць дыялёг і не адыходзіць ад вострых тэмаў // БелТА, 30 жніўня 2019 г. Праверана 4 верасьня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Джон Болтан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
