Беларускі калегіюм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
д Red Winged Duck перанёс старонку Беларускі Калегіюм у Беларускі калегіюм паўзьверх перанакіраваньня: Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:02, 28 лютага 2018

Беларускі калегіюм
Абрэвіятура БК
Дата ўтварэньня Лістапад 1997
Тып Навучальная ўстанова
Мэта Актуалізацыя шматкультурнай беларускай традыцыі
Месцазнаходжаньне Менск
Кіраўнік Ірына Дубянецкая
Кіроўны орган Выканаўчая Рада
Зьвязаныя кампаніі Беларуская асацыяцыя журналістаў, Інстытут Цэнтральна-ўсходняй Эўропы
Сайт belcollegium.org

Белару́скі кале́гіюм — навучальныя ўстанова, заснаваная ў лістападзе 1997 году зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 году. Праводзіць навучаньне на трох аддзяленьнях: найноўшая гісторыя, філязофія\літаратура, журналістыка. Працягласьць навучаньня — 3 гады. Існуюць 2 асноўныя формы навучаньня: студэнт і вольны слухач.

У межах БК зрэалізавана некалькі праектаў:

  • выданьне газэты «Анціпод»;
  • выданьне часопісаў «Паміж», «Historica», «Terra Historica».

Заняткі праводзяцца ў Бібліятэцы імя Янкі Купалы па адрасе Менск, вул. Веры Харужай, д. 16[1]. Навучаньне ажыцьцяўляецца ў супрацы з Польскім інстытутам у Менску, выкладнікамі Варшаўскага і Львоўскага ўнівэрсытэтаў. Кірункі навучаньня па спэцыялізацыях ажыцьцяўляюць Цэнтар эўрапейскага супрацоўніцтва «Эўрафорум» (філязофія/літаратура), Беларускі гуманітарны фонд «Наша Ніва» і Інстытут Цэнтральна-ўсходняй Эўропы (найноўшая гісторыя), Беларуская асацыяцыя журналістаў (журналістыка)[2].

Былыя выкладнікі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі