Канстанцін Шырвід: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Навуковец
{{Навуковец
|Імя = Канстанцін Шырвід
|Арыгінал імя = Konstantinas Sirvydas
|Арыгінал імя = Konstantinas Sirvydas
|Месца нараджэньня = {{Сьцяг ВКЛ}}
|Навуковая сфэра = [[мовазнаўства]]
|Навуковая сфэра = [[мовазнаўства]]
|Альма-матэр = [[Віленскі ўнівэрсытэт]]
|Альма-матэр = [[Віленскі ўнівэрсытэт]]
Радок 35: Радок 33:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шырвід, Канстанцін}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шырвід, Канстанцін}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1500-я гады]]
[[Катэгорыя:Навукоўцы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Навукоўцы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Летувіскія лексыкографы]]
[[Катэгорыя:Летувіскія лексыкографы]]
[[Катэгорыя:Летувіскія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Летувіскія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Летувіскія філёлягі]]
[[Катэгорыя:Летувіскія філёлягі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 23 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1631 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Памерлі ад сухотаў]]
[[Катэгорыя:Памерлі ад сухотаў]]

Вэрсія ад 13:56, 5 ліпеня 2017

Канстанцін Шырвід
Konstantinas Sirvydas
Партрэт XVIII стагодзьдзя
Партрэт XVIII стагодзьдзя
Дата нараджэньня 1579[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 жніўня 1631(1631-08-08)[4]
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца пахаваньня
Месца вучобы Віленскі ўнівэрсытэт
Занятак лексыкограф, мовазнаўца, прапаведнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы

Канстанці́н Шы́рвід (па-лацінску: Constantinus Szyrwid, па-летувіску: Konstantinas Sirvydas; па-польску: Konstanty Szyrwid; паміж 1578 і 1581 — 23 жніўня 1631, Вільня) — летувіскі лексыкограф, адзін з заснавальнікаў летувіскай пісьменнасьці[5].

Біяграфія

Памятная дошка Канстанціну Шырвіду ў віленскім Касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста. Майстра — Юозас Кеданіс.

Нарадзіўся, як мяркуюць, у навакольлях Анікштаў. У 1598 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калеґіях Вільні, Рыгі і іншых гарадоў, затым у Віленскай езуіцкай акадэміі (Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu; 16061610), быў прафэсарам акадэміі. Каля дзесяці гадоў чытаў пропаведзі ў акадэмічным касьцёле Сьвятых Янаў у Вільні.

Падрыхтаваў першы польска-лацінска-летувіскі слоўнік „Dictionarium trium linquarum“ («Слоўнік трох моваў»). Першае выданьне выйшла ў сьвет у Вільні каля 1620, затым слоўнік неаднаразова перавыдаваўся: 2-е дапоўненае выданьне 1629; 1631, 1642, 1677, 1713. Слоўнік прызначаўся для студэнтаў, якія вывучаюць паэтыку і рыторыку; утрымоўваў каля 1400 словаў. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя слоўнік заставаўся адзіным аддрукаваным у ВКЛ слоўнікам летувіскай мовы (слоўнікі летувіскай мовы выдаваліся ў Прусіі).

Напісаў зборнік пропаведзяў (дакладней — канспэктаў ці кароткія зьместы пропаведзяў) „Punktai sakymu“ на летувіскай і польскай мовах (першае выданьне 1629, другое 1644). Выдаў камэнтары да «Песьні песьняў» і «Пасланьню апостала Паўла эфэсянам» („Explanationes in Cantica Canticorum Salomonis et in epistolam D. Pavli ad Ephesios“).

Імя Шырвіда носіць вуліца ў Анікштах, у цэнтры Вільні (K. Sirvydo g., у савецкі час Рашытою), адзін з двароў у ансамблі Віленскага ўнівэрсытэту, сквэр у Старым горадзе паміж вуліцамі Гаона, Шварца і Пілес.

Крыніцы

  1. ^ Swartz A. Konstantinas Širvydas // Open Library (анг.) — 2007.
  2. ^ Konstantinas Širvydas // Faceted Application of Subject Terminology
  3. ^ Konstantinas Sirvydas // opac.vatlib.it (анг.)
  4. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  5. ^ Tomas Venclova Eseje (Essays). — Sejny: Pogranicze, 2001. — С. 336 (2). — ISBN 83-86872-25-X  (пол.)

Літаратура

  • Lietuviu dvasininkai kurejai. Vilnius: UAB leidykla POLI, 2000. ISBN 9986-511-10-0. P. 692.

Вонкавыя спасылкі