Пётар Мятла: розьніца паміж вэрсіямі
д →Вонкавыя спасылкі: артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{ |
{{Крыніцы}} |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 21:13, 17 красавіка 2014
Пётар Мятла | |
Пасол польскага Сойму | |
---|---|
1922 — 1927 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1890 в. Кухцінцы, Дзісенскі павет |
Памёр: |
12 жніўня 1938 Беламорска-Балтыйскі канал |
Партыя: | КПЗБ, БСРГ |
Адукацыя: | |
Пётар Васільевіч Мятла (1890, в. Кухцінцы, Дзісенскі павет, цяпер Мёрскі раён — 12 жніўня 1938, Беламорска-Балтыйскі канал) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 1922—1927.
У 1906—1910 навучаўся ў Дзісенскай гарадзкой вучэльні, у 1911—1912 на пэдагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам.
У 1914—1917 у расейскім войску; вучыўся ў Аляксееўскай ваеннай вучэльні, юнкеры якой у 1917 выступілі супраць бальшавікоў. Арыштаваны разам зь іншымі юнкерамі.
З канца 1917 да 1921 настаўнічаў на Дзісеншчыне. З 1921 у Вільні. Працаваў у каапэрацыі. Удзельнічаў у стварэньні беларускіх школ.
Абраны ад Блёка нацыянальных Меньшасьцяў паслом польскага сойму ў 1922 годзе, ад сьвянцянскай акругі № 64. Сябра Беларускага пасольскага клюбу.
з 1926 сябра КПЗБ. Адзін са стваральнікаў і сябраў ЦК БСРГ. Рэдактар грамадоўскіх газэт. Аўтар публікацыі пра паездку з паслом Ярэмічам у 1924 у Менск.
Арыштаваны 16 студзеня 1927 у Валожыне польскімі ўладамі, нягледзячы на мандат пасла па справе Грамады. Сьледчы судзьдзя на падставе сабраных доказаў адразу прад’явіў абвінавачваньне [1]. У 1928 на «працэсе 56-ці» атрымаў вырак 12 год турмы.
Дзякуючы абмену палітычнымі вязьнямі з 1930 у БССР. У 1932—1933 старшыня Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі АН БССР. Жыў у Менску на вул. Савецкая, д. 89.
Арыштаваны 1 верасьня 1933 годзе па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 «як кіраўнік і арганізатар БНЦ» судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да расстрэлу. Расстрэл заменены 10 гадамі лягэру. Накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Тамака памёр 12 жніўня 1938.
Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 Вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі. Справа № 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
- Мятла Пётар // Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі — Менск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- Слоўнік Маракова // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
- МЯТЛА Пётр Васільевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Сябры Камуністычнае партыі Заходняй Беларусі
- Чальцы БСРГ
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Памерлі ў ГУЛАГу