Васіль Рагуля: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
д →‎Літаратура: кірылічная «і»
Радок 71: Радок 71:
* [http://slounik.org/120419.html Рагуля Васіль] // [[Лявон Юрэвіч]]. Літаратурны рух на эміграцыі. [[Менск]], БГА, [[2002]].
* [http://slounik.org/120419.html Рагуля Васіль] // [[Лявон Юрэвіч]]. Літаратурны рух на эміграцыі. [[Менск]], БГА, [[2002]].
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19743 РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19743 РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Аляксандр Адзінец. [http://www.gazetaby.com/tools/trap.php?id=159&nid=108&cat=21 Выкладчык маiх унiверсiтэтаў] // [[Салідарнасьць]] № 42 (533), [[28 кастрычніка]] [[2005]]
* Аляксандр Адзінец. [http://www.gazetaby.com/tools/trap.php?id=159&nid=108&cat=21 Выкладчык маіх універсітэтаў] // [[Салідарнасьць]] № 42 (533), [[28 кастрычніка]] [[2005]]


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 02:06, 15 сакавіка 2014

Васіль Рагуля
Сьцяг Беларусі Бурмістар Дзятлава
? — 1944
Прэзыдэнт: Радаслаў Астроўскі
Сьцяг Польшчы Сэнатар Польшчы
1928 — ?
Сьцяг Польшчы Пасол Польшчы
1922 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 ліпеня 1879
Сьцяг Расеі в. Ачукевічы, Наваградзкі павет
Памёр: 16 чэрвеня 1955
Сьцяг ЗША Нью-Ёрк, ЗША
Партыя:
Адукацыя:

Васіль Цімафеевіч Рагуля (16 ліпеня 1879, в. Ачукевічы, Наваградзкі павет — 16 чэрвеня 1955, Нью-Ёрк), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 1922 і сэнатар польскага сойму 1928 году.

У 1898 скончыў школу ў Маладэчна. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1900 годе, працаваў настаўнікам.

Удзельнік Першай Сусьветнай вайны. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэсу.

У 1922 абраны дэпутатам у польскі сойм ад Блёку Нацыянальных Меншасьцяў, у 1928 ад тагож блёку — у сэнат. Уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб.

Арыштоўваўся польскімі ўладамі.

У 1930-х працаваў на сялянскай гаспадарцы. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР — 20 чэрвеня 1941 арыштаваны савецкімі ворганамі дзяржбясьпекі, З пачаткам ВАВ уцёк з турмы.

Файл:2 Belaruski Kangres.jpg
Другі Ўсебеларускі кангрэс. Радаслаў Астроўскі на трыбуне падчас справаздачы. На пярэднім пляне — Фабіян Ярэміч, за ім — Васіль Рагуля.

Пад час нямецкай акупацыі — бурмістар Дзятлава. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэсу.

Зь лета 1944 — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бэльгіі.

Творчасьць

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

  • РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.