Язэп Дыла: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13033558
Палічка = http://knihi.com/Jazep_Dyla/ - Халімон
Радок 22: Радок 22:
|ВікіКрыніца =
|ВікіКрыніца =
|ВікіКрыніца пераклады на беларускую =
|ВікіКрыніца пераклады на беларускую =
|Палічка =
|Палічка = http://knihi.com/Jazep_Dyla/
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}

Вэрсія ад 19:47, 4 кастрычніка 2013

Язэп Дыла
Язэп Дыла, Менск, 1929 год
Язэп Дыла, Менск, 1929 год
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Восіп Лявонавіч Дыла
Псэўданімы Н.Бываеўскі; Наз. Бываеўскі; Назар Бываеўскі; Nazar Bywajeuski; А.Дыл; А.Дыла; Жорсткі; Л.Жорсткі; Тодар Кулеш; Т.Кулеша; Язэп; Н.Б.; Наз. Б.; Н. Б-і; Н. Б-скі; Наз. Б-скі; Я.Д.; Язэп Д.; Яз.Д-а
Нарадзіўся 2 красавіка 1880(1880-04-02)
Памёр 7 красавіка 1973(1973-04-07) (93 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, драматург, грамадзка-культурны дзяяч
Творы на сайце Knihi.com

Язэп Дыла (сапр. — Восіп Лявонавіч Дыла; 14 красавіка 1880, Слуцак — 7 красавіка 1973, Саратаў, Расея) — беларускі празаік, драматург, грамадзкі і культурны дзяяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і службоўца. Стрыечны брат яго бацькі быў апошнім слуцкім батлеечнікам. У 18901898 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. З чацьвёртай клясы ўдзельнічаў у гуртку самаасьветы. У гімназійскія гады быў знаёмы з Альгердам Абуховічам. У 18991903 вучыўся ў Юр’еўскім вэтэрынарным інстытуце, адкуль быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях бяз права паступленьня ў іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 19031904 у Менску працаваў у газэце «Северо-Западный край». У 1905 узначальваў арганізацыйную групу Менскага камітэта РСДРП. У 19061918 працаваў у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы, быў асабіста знаёмы з А. Купрыным, Л. Андрэевым, М. Арцыбашавым і іншымі расейскімі пісьменьнікамі. Са снежня 1918 па люты 1919 года працаваў наркомам працы ў Часовым рабоча-сялянскім Савецкім урадзе Беларусі. У 19211924 — на розных кіруючых пасадах: старшыня Цэнтрасаюзу спажывецкіх таварыстаў Беларускага краю, старшыня Дзяржаўнай плянавай камісіі БССР, намесьнік старшыні па раянаваньні БССР. Кароткі час працаваў у толькі што створаным Інстытутце беларускай культуры. Разам з прафэсарам У. Пічэтам, акадэмікам Я. Карскім распрацоўваў статут Інбелкульта, зьяўляўся правадзейным членам гэтай установы. У красавіку 1925 быў прызначаны дырэктарам Беларускага тэатра імя Я. Купалы (БДТ-1). З кастрычніка 1926 па 1928 — ізноў на працы ў Інбелкульце: вучоны сакратар, а таксама загадчык сэкцыі па вывучэньні беларускага мастацтва. Больш за сем месяцаў загадваў літаратурна-мастацкімі справамі ў Беларускім дзяржаўным кіно, а з красавіка 1929 працаваў інспэктарам Галоўмастацтва Наркамасьветы.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызваленьня Беларусі»; 10 красавіка 1931 высланы ў Кунгур Пермскай вобласьці на 5 гадоў. Потым жыў у Саратаве. 22 жніўня 1938 зноў арыштаваны (10 сакавіка 1939 справа спыненая). Рэабілітаваны 15 лістапада 1957.

Памёр 7 красавіка 1973 у Саратаве.

Творчасьць

Першая літаратурная публікацыя Язэпа Дылы зьявілася ў 1912 у газэце «Наша ніва». Ён аўтар апавяданьняў «Перад раніцою...» (1912), «Усурыйскі драпежнік» і «Спужаўся... дурненькі!», гістарычнага рамана «На шляху з варагаў у грэкі» (19441945), аповесьці «У імя дзяцей» (1968), п'есаў «Панскі гайдук» (1926), «Падуанскі студэнт» і «Юнак з Крошына» (1965).

Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Праз мукі — да шчасьця камунізму» (1918), «Беларускае жыцьцё ў Маскве» (1918) і «Беларуская сэкцыя Расейскай камуністычнай партыі» (1918). Таксама выступіў і як мэмуарыст: «Пісьменьнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч» (1958), «Чалавек вялікага сэрца» (1960), «Сьветлы вобраз» (1957), «Сустрэча ў Пяцігорску» (1959), «Пра Цішку Гартнага» і «Сустрэча зь Янам Райнісам».

У сваіх артыкулах па гісторыі культуры дасьледваў узьнікненьне беларускага тэатру: «Тэатральная «задума» 1892 г. у Радашкавічах» (1957), «Беларускія спэктаклі ў пэрыяд рэвалюцыі 1905 года» (1957), «Першы прафэсійны тэатар» (1967), «Менская трупа «Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі» (1920-я), «Беларускія драматычныя гурткі на Случчыне», «Раньнія іскры таленту» і інш.

Літаратура


Язэп Дыласховішча мультымэдыйных матэрыялаў