Сорга
Сорга | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Падсямейства | Просавыя |
Род | Сорга |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sorghum | |
Sorghum | |
Со́рга (па-лацінску: Sorghum) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства метлюжковыя. Сорга ўключае ў сябе каля 30 відаў, якія вырошчваюцца ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыцы, Эўропе і Аўстраліі. Шэраг відаў сорга, як то сорга двухколернае, вырошчваецца як культурная расьліна[1].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтазгоднасьць вырошчваньня сорга ў засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах плянэты абумоўліваецца ягонай унівэрсальнасьцю і высокай прадуктыўнасьцю. Зялёная маса і зерне ахвотна есца многімі відамі сельскагаспадарчых жывёлаў. Сорга ня толькі высокаўраджайная культура, але яна багатая на вугляводы, бялкі, каратын, дубільныя рэчывы, вітаміны, якія гуляюць важную ролю ў падвышэньні прадуктыўнасьці жывёлаў.
Паводле пажыўных уласьцівасьцях збожжа і зялёная маса сорга амаль не саступаюць кукурузе, а ў некаторых рэгіёнах і пераўзыходзяць яе. Акрамя фуражу збожжа сорга выкарыстоўваецца для сьпіртавой і крахмалапаточныай прамысловасьці. У краінах трэцяга сьвету тэхнічнае сорга шырока выкарыстоўваецца для вытворчасьці розных мётлаў і венікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Identified gaps for Sorghum genepool. GapAnalysis
- Sorghum and millets in human nutrition. FAO
- Compendium on Post-harvest Operations. FAO
- Grain Sorghum (Milo). Alternative Field Crops Manual
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |