Перайсьці да зьместу

Сорга двухколернае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сорга двухколернае
Клясыфікацыя
Бінамінальная намэнклятура
Sorghum bicolor
ITIS 42108 ·

Со́рга двухко́лернае (па-лацінску: Sorghum bicolor) — від травы, які вырошчваецца дзеля выкарыстаньня ў ежу людзьмі, як корм для жывёлаў і з мэтай вытворчасьці этанолю. Сорга паходзіць з Афрыцы, і ў цяперашні час шырока культывуецца ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах[1]. Сорга ёсьць пятай паводле значнасьці збожжавай культурай у сьвеце пасьля рысу, пшаніцы, кукурузы і ячменю, маючы на сваім рахунку 59,34 мільёнаў тон гадавой сусьветнай вытворчасьці ў 2018 годзе. Гэтая культура, як правіла, ёсьць аднагадовай, але некаторыя ейныя гатункі зьяўляюцца шматгадовымі. Расьце камякамі, якія могуць дасягаць больш за 4 мэтра ў вышыню. Зерне сорга ёсьць дробным, дыямэтрам ад 2 да 4 мм Салодкае сорга ёсьць асобным гатункам расьліны, якая вырошчваецца ў асноўным дзеля атрыманьня кармоў, вытворчасьці сыропу і этанолю. Расьліны гэтага гатунку звычайна больш вышэйшыя за тыя, што вырашчаныя дзеля атрыманьня кармоў[2].

Па сутнасьці сорга двухколернае ёсьць культываваным відам роду сорга, у які таксама ўваходзяць ягоныя дзікія сваякі.

Культываваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гронка высьпелага сорга.

Археалягічныя зьвесткі паказваюць на тое, што парэшткі сорга выкарыстоўваліся яшчэ ў глыбокую даўніну. Гэтак, сорга было знойдзена ў месцы Набта-Плая ў рэгіёне Верхняга Нілу, помніку старажытнасьці 8000 году да н. э. Аднак гэта было яшчэ дзікае сорга, з дробнымі зернямі і малымі лісткамі. Мяркуецца, што культываванае сорга паходзіць ад дзікага акружкападобнага сорга, магчыма, які магчыма быў упершыню прыручаны ў 7000—5000 гадоў да н. э. у даліне ракі Нігер у рэгіёне сучаснага Малі[3][4][5]. Батанікі вылучаюць пяць асобных гатункаў соргі двухколернай:

  • дура, якая культывуецца ў асноўным у Індыі;
  • гвінэя, заходнеафрыканскі гатунак, які патрабуе вялікай колькасьці ападкаў;
  • каўдатум, арэалам якога ёсьць рэгіён паміж возерам Чад і Этыёпіяй;
  • кафір, устойлівы да сухмені тып, які вырошчваецца ў Паўднёвай Афрыцы;
  • звычайны двухколерны, які ёсьць самым звычайным гатункам гэтае культуры.

Гатунак дура яшчэ да н. э. быў распаўсюджаны і культываваны ў Індыі, а потым у VII стагодзьдзі яго пачалі сеяць арабы, распаўсюдзіўшы іх у тым ліку ў Афрыцы[6]. Культура сталася адной з асноўных для арабскіх дзяржаваў таго часу. Упершыню сорга было зафіксавана ў ЗША Бэнам Франклінам у 1757 годзе[7]. Пры гэтым асаблівую пашыранасьць культура набыла ў штатах Тэхас і Аклагома, дзе таксама вырошчвалі салодкае сорга асабліва ў індзейскіх рэзэрвацыях[8]. Акадэмік Рычард Панкгэрст паведамляў, што ў Этыёпіі XIX стагодзьдзя дура была часта першай культурай, пасеянай на нядаўна апрацаванай зямлі, тлумачачы гэта тым, што гэтыя крупы ня патрабуюць дбайнага ўзворваньня, а іхныя карані напамагаюць разбураць глебавы слой, не вычэрпваючы нетраў[9].

У эўрапейскіх апісаньнях XIX стагодзьдзя многія выкарыстоўвалі тэрмін проса дзеля абазначэньня як мяшэю сінявага, гэтак і сорга. На партугальскае мове адным словам пазначалі кукурузу і сорга, і дасьледчыкі падазраюць, што гэта адбывалася таму, што іхны вэгетатыўны цыкль вельмі падобны. Аднак, калі сорга высьпявае, зерне месьціцца ў адкрытвае гронцы, у той час як зерне кукурузы фармуюць кіях. Такім чынам, у былых эўрапейскіх запісах цяжка зразумець, ці маюць яны на ўвазе кукурузу, проса ці сорга. Усе гэтыя культуры вырошчваліся ў Афрыцы і прадаваліся, дастаўляючыся на карабелях[10].

На сёньня вядучымі вытворцамі сорга двухколернага па стане на 2011 год былі Нігерыя (12,6% ад усяго сусьветнага аб’ёму), Індыя (11,2%), Мэксыка (11,2%) і ЗША (10,0%)[11]. Сорга расьце ў шырокім дыяпазоне тэмпэратураў, яе на вялікіх вышынях, гэтак і на таксычных глебах. Гэтае збожжа можа аднавіць рост накат пасьля некаторай бяздожджыцы.

У сувязі зь некаторым падвышэньнем сярэднягадавой тэмпэратуры, у Беларусі таксама пачалася культывацыя гэтага збожжа. Гэтак досьвед вырошчваньня сорга маецца ў паўднёвых абласьцёх краіны, пераважна ў Гомельскай вобласьці. Аднак, культуру вырошчваюць і ў Гарадзенскай вобласьці. Добрыя паказчыкі выкарыстаньня гэтае культуры назіраліся і ў Берасьцейскай вобласьці, як то на агракамбінаце «Белавескі» Камянецкага раёну, дзе сорга сеялі разам з кукурузай[12].

  1. Dillon, Sally L.; Shapter, Frances M.; Henry, Robert J.; et al. (1 September 2007). «Domestication to Crop Improvement: Genetic Resources for Sorghum and Saccharum (Andropogoneae)». Annals of Botany. 100 (5): 975—989. doi:10.1093/aob/mcm192. PMC 2759214. PMID 17766842.
  2. «Sweet Sorghum». Sweet Sorghum Ethanol Producers.
  3. Cumo, Christopher (June 30, 2015). «Foods that Changed History: How Foods Shaped Civilization from the Ancient World to the Present: How Foods Shaped Civilization from the Ancient World to the Present». ABC-CLIO. — ISBN 9781440835377.
  4. Cumo, Christopher (April 25, 2013). «Encyclopedia of Cultivated Plants: From Acacia to Zinnia, 3 vol.: From Acacia to Zinnia». ABC-CLIO. — ISBN 9781598847758
  5. Smith, Frederiksen 2000. С. 10.
  6. Smith, Frederiksen 2000. С. 330.
  7. «History of sorghum». United Sorghum Checkoff Program.
  8. Smith, Frederiksen 2000. С. 331.
  9. Richard Pankhurst, «Economic History of Ethiopia» (Addis Ababa: Haile Selassie I University, 1968) — С. 193.
  10. Carney, Judith (2011-02-01). «In the Shadow of Slavery». University of California Press. — ISBN 978-0-520-94953-9.
  11. Jeri Stroade; Michael Boland & Mykel Taylor. «AGMRC Sorghum profile».
  12. «Сорго: обеспечит кормами и в сложные годы!»(недаступная спасылка). KWS.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]