Сантус (футбольны клюб)
Сантус | ||||||
Поўная назва | Santos Futebol Clube | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1912 | |||||
Горад | Сантус, Бразылія | |||||
Стадыён |
Эстадыю Урбану Калдэйра Умяшчальнасьць: 16 068 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя Б | |||||
· 2023 | Сэрыя A, 17 месца (паніжэньне) | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы santosfc.com.br (парт.) |
«Са́нтус» (па-партугальску: Santos Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сантус, базуецца ў квартале Віла Бэлміру. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу.
Клюб быў заснаваны ў 1912 годзе з ініцыятывы трох аматараў спорту Раймунду Маркеса, Марыю Фэраза дэ Кампуса і Аржэміру дэ Соўзы Жуніёра, бо дагэтуль спартовых клюбаў у горадзе не ставала. З таго часу «Сантус» стаў адным з самых пасьпяховых бразыльскіх клюбаў, стаўшы сымбалем Жога Баніту (бел. прыгожая гульня) у футбольнай культуры. Залатыя часы прыпалі на 1960-я, калі за клюб гулялі таленавітыя гульцы, як то Жылмар, Маўру Рамус, Мэнгалвію, Каўтыньню, Пэпэ і Пэле, апошні зь якіх быў названы Міжнародным алімпійскім камітэтам «Спартоўцам стагодзьдзя»[1] і шырока прызнаны як лепшы і найбольш дасканалы футбаліст у гісторыі гульні. Менавіта гэтыя гульцы паспрыялі таму, што ў 1962 годзе «Сантус» здабыў адразу 2 тытулы і 2 кубкі, атрымаўшы перамогу ў Лізе Паўліста і Сэрыі А, а таксама здабыўшы Кубак Лібэртадорэс і Кубак Эўропы/Паўднёвай Амэрыцы[2]. 20 студзеня 1998 году «Сантус» стаў першым клюбам у сьвеце, які дасягнуў мяжы 10 тысячаў галоў за ўсю гісторыю футболу[3], такім чынам клюб быў прызнаны ФІФА адным з самых пасьпяховых клюбаў XX стагодзьдзя.
Звычайнымі колерамі «Сантуса» ёсьць белыя кашулі, зь белымі шортамі і шкарпэткамі. У 2013 годзе клюб зьяўляўся другім самым каштоўным клюбам Бразыліі і Паўднёвай Амэрыкі, а таксама займаў 38-ы радок у сьпісе самых каштоўных клюбаў у сьвеце паводле зьвестак кансалтангавай агенцыі Brand Finance. Што тычыцца прыбытку, «Сантас» зьяўляўся чацьвёртым самым заможным спартовым клюбам Бразыліі, бо ў 2012 годзе гадавы абарот клюбу складаў звыш за 114 мільёнаў даляраў[4]. Галоўнымі супернікамі клюбу ёсьць «Карынтыянс», «Палмэйрас» і «Сан-Паўлу». Самым вядомым гімнам «Сантуса» ёсьць кампазыцыя «Леан-ду-Мар», якую напісаў Манжэры Нэту.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1961, 1962, 1963, 1964, 1965, 1968, 2002, 2004
- 2010
- 1935, 1955, 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967,
- 1968, 1969, 1973, 1978, 1984, 2006, 2007, 2010, 2011, 2012,
- 2015, 2016
- Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
- 1959, 1963, 1964, 1966, 1997
- 1962, 1963, 2011
- 1998
- 1962, 1963, 2011
- 1962, 1963
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Pelé still in global demand». CNN Sports Illustrated.
- ^ «Intercontinental Club Cup 1962». RSSSF.
- ^ «Santos: 100 anos». Papo de Bola.
- ^ «Confira quais são os 10 clubes mais ricos do Brasil». Blog Do BG.