Перайсьці да зьместу

Сантус (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сантус
Поўная назва Santos Futebol Clube
Заснаваны 1912
Горад Сантус, Бразылія
Стадыён Эстадыю Урбану Калдэйра
Умяшчальнасьць: 16 068
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя Б
 · 2023 Сэрыя A, 17 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
santosfc.com.br (парт.)

«Са́нтус» (па-партугальску: Santos Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сантус, базуецца ў квартале Віла Бэлміру. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу.

Клюб быў заснаваны ў 1912 годзе з ініцыятывы трох аматараў спорту Раймунду Маркеса, Марыю Фэраза дэ Кампуса і Аржэміру дэ Соўзы Жуніёра, бо дагэтуль спартовых клюбаў у горадзе не ставала. З таго часу «Сантус» стаў адным з самых пасьпяховых бразыльскіх клюбаў, стаўшы сымбалем Жога Баніту (бел. прыгожая гульня) у футбольнай культуры. Залатыя часы прыпалі на 1960-я, калі за клюб гулялі таленавітыя гульцы, як то Жылмар, Маўру Рамус, Мэнгалвію, Каўтыньню, Пэпэ і Пэле, апошні зь якіх быў названы Міжнародным алімпійскім камітэтам «Спартоўцам стагодзьдзя»[1] і шырока прызнаны як лепшы і найбольш дасканалы футбаліст у гісторыі гульні. Менавіта гэтыя гульцы паспрыялі таму, што ў 1962 годзе «Сантус» здабыў адразу 2 тытулы і 2 кубкі, атрымаўшы перамогу ў Лізе Паўліста і Сэрыі А, а таксама здабыўшы Кубак Лібэртадорэс і Кубак Эўропы/Паўднёвай Амэрыцы[2]. 20 студзеня 1998 году «Сантус» стаў першым клюбам у сьвеце, які дасягнуў мяжы 10 тысячаў галоў за ўсю гісторыю футболу[3], такім чынам клюб быў прызнаны ФІФА адным з самых пасьпяховых клюбаў XX стагодзьдзя.

Звычайнымі колерамі «Сантуса» ёсьць белыя кашулі, зь белымі шортамі і шкарпэткамі. У 2013 годзе клюб зьяўляўся другім самым каштоўным клюбам Бразыліі і Паўднёвай Амэрыкі, а таксама займаў 38-ы радок у сьпісе самых каштоўных клюбаў у сьвеце паводле зьвестак кансалтангавай агенцыі Brand Finance. Што тычыцца прыбытку, «Сантас» зьяўляўся чацьвёртым самым заможным спартовым клюбам Бразыліі, бо ў 2012 годзе гадавы абарот клюбу складаў звыш за 114 мільёнаў даляраў[4]. Галоўнымі супернікамі клюбу ёсьць «Карынтыянс», «Палмэйрас» і «Сан-Паўлу». Самым вядомым гімнам «Сантуса» ёсьць кампазыцыя «Леан-ду-Мар», якую напісаў Манжэры Нэту.

1961, 1962, 1963, 1964, 1965, 1968, 2002, 2004
2010
1935, 1955, 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967,
1968, 1969, 1973, 1978, 1984, 2006, 2007, 2010, 2011, 2012,
2015, 2016
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
1959, 1963, 1964, 1966, 1997
1962, 1963, 2011
1998
1962, 1963, 2011
1962, 1963

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]