Санта-Катарына
Санта-Катарына | |
парт. Santa Catarina | |
Гімн | state anthem of Santa Catarina[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | |
Статус | штат |
Уваходзіць у | Паўднёвы рэгіён[d] і Інтэграцыйная зона сярэдняга захаду Паўднёвай Амэрыкі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Фларыянопаліс[d] |
Дата ўтварэньня | 1889 |
Кіраўнік | Карлус Майзэс да Сылва[d] |
Насельніцтва | |
Плошча | |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 627 м |
Месцазнаходжаньне Санта-Катарыны | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC-3, America/Sao_Paulo |
Код ISO 3166-2 | BR-SC |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Са́нта-Катары́на (па-партугальску: Santa Catarina) — штат на поўдні Бразыліі. Гэта 7-ы найменшы штат паводле агульнай плошчы і 11-ы паводле колькасьці насельніцтва[3]. На штат прыпадае 3,4% насельніцтва Бразыліі, які фармуюць 3,8% бразыльскага ВУП[4]. Санта-Катарына мяжуе з Паранаю на поўначы, Рыю-Грандзі-ду-Сул на поўдні, Атлянтычным акіянам на ўсходзе і на захадзе з Аргентынай. Прыбярэжная лінія цягнецца на 450 км, што складае прыкладна палову ўзьбярэжнай лініі мацерыковай Партугаліі. Сталіцай штату, дзе месьцяцца выканаўчая, заканадаўчая і судовая ўлады ёсьць горад Фларыянопаліс. Тым ня менш, самым населеным местам Санта-Катарыны зьяўляецца Жаінвілі. Поруч з Эсьпірыту-Санту Санта-Катарына ёсьць адзіным штатам, сталіца якой ня ёсьць самым густанаселеным горадам.