Жаінвілі
| Жаінвілі | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Санта-Катарына | ||||
| Дата заснаваньня | 9 сакавіка 1851 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Заканадаўчы орган | municipal chamber of Joinville[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 4 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 26°19′13,44″ пд. ш. 48°50′37,32″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | joinvilense і joinvilense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 047 | ||||
| Паштовы індэкс | 89200-000 | ||||
| Сайт | joinville.sc.gov.br | ||||
| Жаінвілі на мапе Бразыліі Жаінвілі | |||||
Жаінві́лі (па-партугальску: Joinville) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Санта-Катарына, зьяўляючыся найбуйнейшым у штаце. Гэта трэці паводле велічыні горад у паўднёвым рэгіёне Бразыліі пасьля значна большых цэнтраў Курытыба і Порту-Алегры. Жаінвілі ёсьць асноўным прамысловым, фінансавым і гандлёвым цэнтрам. Лічыцца адным з самых прасунутых гарадоў краіны з высокім узроўнем жыцьця. Вядомы як «Бразыльскі Манчэстэр», «Горад кветак», «Горад прынцэсаў», «Горад ровараў» і «Горад танцаў».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэгіён, які атачае сучасны Жаінвілі, быў заселены народам гуарані некалькі тысячагодзьзьяў таму[2]. З улікам таго, што горад зважаецца нямецка-бразыльскім, ягоная назва мае францускае паходжаньне. Зямля была ўласнасьцю прынцэсы Франсішкі, якая была сястрой імпэратара Пэдру II. У 1843 годзе Франсішка пабралася шлюбам з Франсуа Арлеанскім, які меў тытул прынца Жуанавілю і быў сынам францускага караля Люі-Філіпа I. У 1851 годзе пасьля дзяржаўнага перавароту прынц дазволіў скарыстаць свае бразыльскія ўладаньні немцам, якія ў тым жа горадзе купай поруч з швайцарцамі і нарвэжцамі заснавалі тутака паселішча[3]. У пэрыяд з 1851 па 1888 гады да Жаінвілі накіравалася 17 тысяч засельнікаў[4].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жаінвілі месьціцца на паўночным усходзе штату Санта-Катарына недалёка ад узьбярэжжа Атлянтычнага акіяну. Горад пераразае рака Кашуэйра. Места аточанае гарадамі і грамадамі Гарува, Сан-Франсіску-ду-Сул, Аракуары, Гуарамірым, Шрэдэр, Жарагуа-ду-Сул і Кампу-Алегры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Tabela 9605 - População residente, por cor ou raça, nos Censos Demográficos
- ↑ Lund, Fredrik Larsen (2017). «Norske utposter». Vega forlag. — С. 158. — ISBN 978-82-8211-537-7.
- ↑ «Et norsk strandhugg i Brasil». 23 чэрвеня 1998.
- ↑ «História da Cidade de Joinville». Santa Catatina Brasil.