Перайсьці да зьместу

Самуэль Леў Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самуэль Леў Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1595
Памёр 1657
Род Агінскія
Бацькі Багдан Агінскі
Раіна з Валовічаў
Жонка Соф’я зь Білевічаў
Дзеці

Самуэль Леў Агінскі (каля 15951657) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік1620) і цівун троцкі1633). Валодаў Агінтамі і Еўем у Троцкім ваяводзтве, Лёзнам і Мікулінам у Віцебскім ваяводзтве[1].

Паходзіў са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх. Сын Багдана і Раіны з Валовічаў, брат Дзьмітрыя, Аляксандра (15901653) і Яна (16191684). Атрымаў адукацыю ва ўнівэрсытэце Франэкера ў Галяндыі.

З 1620 стольнік, ад 1633 — цівун троцкі. Пабраўся шлюбам з Соф’яй Білевіч, ад якой меў 2 сыноў і 4 дачок[1].

У 1637 годзе заснаваў Полацкі Богаяўленскі манастыр. У 1644 збудаваў палац у Віцебску, які да пачатку XIX ст. быў найбольшым грамадзянскім будынкам у горадзе. Разам са сваёй жонкай фундаваў у Маркаве Віцебскага ваяводзтва манастыр. Паводле пасьмяротнага тэстамэнту хацеў быць пахаваным у фамільным манастыры ў Кронах[2].

  1. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  2. ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 302.