Рыю-Грандзі-ду-Сул
Рыю-Грандзі-ду-Сул | |
парт. Rio Grande do Sul | |
Гімн | гімн Рыю-Грандзі-ду-Сул[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | |
Статус | штат |
Уваходзіць у | Паўднёвы рэгіён[d] і Інтэграцыйная зона сярэдняга захаду Паўднёвай Амэрыкі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Порту-Алегры |
Дата ўтварэньня | 1889 |
Насельніцтва | |
Плошча | |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 121 м |
Месцазнаходжаньне Рыю-Грандзі-ду-Сул | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC-3, America/Fortaleza |
Код ISO 3166-2 | BR-RS |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ры́ю-Гра́ндзі-ду-Сул (па-партугальску: Rio Grande do Sul) — штат на поўдні Бразыліі. Гэта пяты паводле колькасьці насельніцтва штат і дзявяты па плошчы штат Бразыліі. Разьмешчаны ў самай паўднёвай частцы краіны і мяжуе з штатам Санта-Катарынай на поўначы і паўночным усходзе, Атлянтычным акіянам на ўсходзе, Уругваем на поўдні і паўднёвым захадзе і Аргентынай на захадзе і паўночным захадзе. Сталіцай і найбуйнейшым горадам штату ёсьць Порту-Алегры. У штаце самая высокая працягласьць жыцьця ў Бразыліі, а ўзровень злачыннасьці ёсьць адносна нізкім у параўнаньні зь сярэднім у краіне[4]. Не зважаючы на высокі ўзровень жыцьця, па стане на 2017 год беспрацоўе па-ранейшаму застаецца высокім у штаце[5]. На Рыю-Грандзі-ду-Сул прыпадае 5,4% усяго насельніцтва Бразыліі, які фармуюць 6,6% бразыльскага ВУП.