Перайсьці да зьместу

Родная прырода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′28″ пн. ш. 27°34′36″ у. д. / 53.90778° пн. ш. 27.57667° у. д. / 53.90778; 27.57667

«Родная прырода»
Тэматыка прырода
Пэрыядычнасьць штомесяц (2023 год)
Краіна Беларусь
Адрас Менск, Партызанскі раён, вул.Захарава, д. 19[1]
Заснавальнік Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі
Выдавец Выдавецкі дом «Зьвязда»
Галоўны рэдактар Александрына Паршына
Дата заснаваньня 31 студзеня 1972 (52 гады таму)[2]
Мова беларуская і расейская
Аб’ём 48 старонак (2023 год)
Фармат 60х84 1/8 (А4)
Наклад 1115 асобнікаў (№ 1, 2023 г.)
ISSN 1994-7828
Афіцыйны сайт zviazda.by/be/edition/
rodnaya-pryroda

«Родная прырода» — навукова-папулярны ілюстраваны часопіс Беларусі, заснаваны ў студзені 1972 году ў якасьці інфармацыйна-мэтадычнага бюлетэня.

Выдаваўся з дадаткам «Юны натураліст»[1]. Падпісным індэксам на «Белпошце» быў 74926[3]. Электронную падпіску з дастаўкай pdf у скрыню электроннай пошты ладзілі праз плятформу «Белпрэса»[4].

31 студзеня 1972 году быў падпісаны ў друк 1-ы нумар бюлетэня «Родная прырода». Яго першым галоўным рэдактарам стаў старшыня Дзяржаўнага камітэту аховы прыроды Беларускай ССР Аляксей Варанцоў. Выпускам займалася выдавецтва «Полымя». У 1972 годзе наклад пілётнага выпуску склаў 44 396 асобнікаў[2]. Ад пачатку бюлетэнь выдаваўся па-беларуску аднойчы на 2 месяцы. У 1977 годзе стаў часопісам. Асьвятляў справы аховы прыроды, узаеміны чалавека і навакольля, выкананьне дзяржаўных экалягічных праграмаў і традыцыі экалягічнага выхаваньня і адукацыі. Друкаваў выявы маляўнічых куткоў Беларусі. Зьмяшчаў апавяданьні і вершы пра прыроду[5].

У студзені 2002 году выданьне часопіса пераняў «Дом прэсы», які зьменшыў пэрыядычнасьць выхаду ў друк да аднаго разу на 2 месяцы[6]. На студзень 2007 год пэрыядычнасьць выхаду пачасьцілі да штомесячнай, але часопіс зрабілі дзьвюхмоўным[7].

1 жніўня 2009 году яго выдаўцом стала «Народная газэта». У 2011 годзе разавы наклад часопіса перавышаў 2900 асобнікаў. На старонках часопіса найбольшую ўвагу надавалі чысьціні вады і паветра, абыходжаньню з адкідамі і прыродаахоўным землям, рэдкім відам жывёлаў і расьлінаў, занесеным у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама змаганьню супраць браканьерства. Закраналася разьвіцьцё падарожніцтва па Беларусі. Зьмяшчаліся ўкладкі для грыбнікоў і рыбакоў, падарожнікаў, сьледапытаў і ягаднікаў. Свае творы ў часопісе друкавалі Пятрусь Броўка і Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў і Пімен Панчанка, Анатоль Астрэйка і Рыгор Барадулін[8].

У студзені 2014 году часопіс далучылі да Выдавецкага дому «Зьвязда»[3]. У 2020 годзе № 2 часопіса выйшаў накладам у 1281 асобнік.

Галоўныя рэдактары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1982 год, № 1 — 30 000 асобнікаў[17]
  • 1992 год, № 1 — 12 795 асобнікаў[9]
  • 2002 год, № 1 — 5989 асобнікаў[6]
  • 2012 год, № 1 — 3500 асобнікаў[18]
  1. ^ а б Зьмест / нам.гал.рэд. Ганна Лагун // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», студзень 2023. — № 1. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  2. ^ а б в Мікалай Шарай. Адданасьць, трывога і клопат пра ўсеагульны наш дом / гал.рэд. Вераніка Коласава // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», студзень 2022. — № 1. — С. 2—4. — ISSN 1994-7828.
  3. ^ а б «Родная прырода»: чытай і любуйся // Зьвязда. — 21 лютага 2014. — № 33 (27643). — С. 1.
  4. ^ Электронная падпіска, рэдакцыя газэты «Зьвязда» («Родная прырода») (рас.) // Плятформа «Белпрэса», 2023 г. Праверана 17 траўня 2023 г.
  5. ^ Віктар Крукоўскі. «Родная прырода» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 397. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  6. ^ а б У нумары / гал.рэд. Віктар Крукоўскі // Родная прырода : часопіс. — Менск: Дом прэсы, студзень-люты 2002. — № 1. — С. 1. — ISSN 0131-601х.
  7. ^ а б У нумары / гал.рэд. Міхась Шыманскі // Родная прырода : часопіс. — Менск: Дом прэсы, студзень 2007. — № 1 (232). — С. 1. — ISSN 0131-601х.
  8. ^ «Родная прырода», часопіс // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2022 г. Праверана 9 жніўня 2022 г.
  9. ^ а б У нумары / гал.рэд. Валеры Дранчук // Родная прырода : часопіс. — Менск: Полымя, студзень 1992. — № 1. — С. 2—3. — ISSN 0131-601х.
  10. ^ Зьмест / шэф-рэд. Алена Ляўковіч // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», студзень 2014. — № 1. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  11. ^ Зьмест / гал.рэд. Натальля Кароткая // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», красавік 2015. — № 4. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  12. ^ Зьмест / гал.рэд. Натальля Кароткая // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», чэрвень 2016. — № 6. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  13. ^ Зьмест / гал.рэд. Алена Стэльмах // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», студзень 2017. — № 1. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  14. ^ Зьмест / гал.рэд. Вольга Пралюк // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», травень 2017. — № 5. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  15. ^ Зьмест / гал.рэд. Вольга Пралюк // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», чэрвень 2019. — № 6. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  16. ^ У нумары // Родная прырода : часопіс. — чэрвень 2023. — № 6. — С. 1. — ISSN 1994-7828.
  17. ^ Зьмест / гал.рэд. Дзьмітры Аляксандравіч Бяспалы // Родная прырода : часопіс. — Менск: Дзяржаўны камітэт аховы прыроды Беларускай ССР, студзень 1982. — № 1. — С. 1. — ISSN 0131-601х.
  18. ^ Віктар Куклоў. На высакоснай ноце / шэф-рэд. Віктар Куклоў // Родная прырода : часопіс. — Менск: Народная газэта, студзень 2012. — № 1. — С. 1.