Зьмітро Бяспалы
| Зьмітро Бяспалы | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 28 жніўня 1934 (91 год) в. Вялікі Бор, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць |
| Памёр | 7 ліпеня 1999 (64 гады) або 1997 |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік |
| Мова | беларуская, расейская |
| Дэбют | 1963 |
Зьмітро Аляксандравіч Бяспалы[1] (нар. 28 жніўня 1934 году, вёска Вялікі Бор, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Нарадзіўся 28 жніўня 1934 году ў вёсцы Вялікі Бор Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе скончыў Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум. Працаваў землеўпарадчыкам у Гарадзенскай вобласьці. Служыў у Савецкай Арміі. Пасьля дэмабілізацыі (1958) паступіў на аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (скончыў у 1963). Адначасова працаваў у часопісе «Вожык» — супрацоўнікам, намесьнікам рэдактара аддзелу фэльетонаў. З 1972 году — адказны сакратар інфармацыйна-мэтадычнага бюлетэня «Родная прырода», а з 1977 году — пасьля рэарганізацыі бюлетэня ў часопіс — яго галоўны рэдактар. Сябра Зьвязу пісьменьнікаў СССР з 1974 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць]Першае гумарыстычнае апавяданьне было надрукавана ў 1963 годзе. Піша на беларускай і расейскай мовах. Выдаў зборнікі гумарыстычных апавяданьняў «Сякера пад лаваю» (1970), «Ад варот паварот» (1977). Для дзяцей напісаў кнігі аб прыродзе Беларусі «Лясныя хітруны» (1969; дапоўненае выданьне ў 1986), «У лясной каморы» (1972), «Мядзьведзеў пачастунак» (1976), «Страшны зьвер» (1978), «Дзіўны птах» (1981), «Казкі Сіняга лесу» (1983), «С полным лукошком: Записки грибника» (1985), «Звери Беловежской пущи» (1987), «Птицы Беловежской пущи» (1988). Склаў зборнік «Беларускія народныя жарты» (1970), адзін з аўтараў фотаальбома «Пакланіся прыродзе» (1984).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Зьмест / гал.рэд. Дзьмітры Аляксандравіч Бяспалы // Родная прырода : часопіс. — Менск: Дзяржаўны камітэт аховы прыроды Беларускай ССР, студзень 1982. — № 1. — С. 1. — ISSN 0131-601х.
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |