Роджэр Гловэр
Роджэр Гловэр | |
па-ангельску: Roger Glover | |
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1945[1] (78 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | басіст, аўтар-кампазытар, музычны прадусар |
Сябра ў | Deep Purple |
Жанры | гард-рок[2] і прагрэсіўны рок[3] |
Інструмэнты | бас-гітара, гітара[3] і бас[d][3] |
Дзеці | Джыліян Гловэр[d] |
Сайт | rogerglover.com |
Роджэр Гловэр (па-ангельску: Roger Glover; нар. 30 лістапада 1945 году, Брэкан, Ўэйлз) — брытанскі басіст, аўтар песень і прадусар. Найбольш вядомы як басіст гард-рокавых гуртоў Deep Purple і Rainbow[4][5]. У якасьці чальца Deep Purple Гловэр быў уключаны ў Залю славы рок-н-ролу ў красавіку 2016 году[6].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ва Ўэйлзе, але ў малым узросьце разам з бацькамі пераехаў у Лёндан. У 13 гадоў пачаў граць на гітары. Разам зь сябрамі зарганізаваў гурт Madisons, які пасьля аб’яднаўся ў гурт Episode Six разам зь іншым мясцовым канкуруючым гуртом. У гэтым калектыве граў разам зь Енам Гіланам, разам зь якім у 1969 годзе перайшоў у склад Deep Purple.
Гловэр правёў чатыры гады з новым гуртам, на працягу якіх ён выпусьціў свае найбольш пасьпяховыя рэлізы, як то альбомы «Deep Purple in Rock», «Machine Head», «Who Do We Think We Are We» і бутлегавы альбом «Made in Japan». Гловэру належыць стварэньня назвы культавай песьні «Smoke on the Water», натхніўшы Гілана на напісаньне тэксту песьні. Гловэр успамінаў, што назва прыйшла да яго, калі ён прачнуўся ад сну праз два дні пасьля знакамітага пажару над Жэнэўскім возерам.
Гловэр дапамагаў Джону Лорду ў распрацоўцы ягонага першага сольнага альбому «Gemini Suite» (1971)[7]. Улетку 1973 году сышоў з Deep Purple разам з Гіланам[8], пасьля чаго займаўся прадусаваньнем, супрацоўнічаючы з такімі гуртамі, як то Judas Priest, Nazareth, Elf, Status Quo, the Ian Gillan Band, і сьпеваком Дэйвідам Кавэрдэйлам. У 1974 годзе выпусьціў сольны альбом «The Butterfly Ball and the Grasshopper’s Feast». З 1979 па 1984 гады быў басістам, аўтарам тэкстаў і прадусарам гурта «Rainbow» Рычы Блэкмара, разам зь якім у 1985 годзе вярнуўся ў Deep Purple у працэсе ўзьяднаньня клясычнага складу гурта.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://www.duduki.net/cgi-bin/performer?id=P_4a5fbd8715710db3
- ^ а б в Montreux Jazz Festival Database
- ^ «Turkey: Deep Purple Performs in Istanbul». Balkan Travellers.
- ^ «Purple haze». The Jerusalem Post.
- ^ «Deep Purple». Rock Hall Library and Archive.
- ^ Thompson, Dave (2004). «Smoke on the Water: The Deep Purple Story». EVW Press. — С. 102—103. — ISBN 1-55022-618-5.
- ^ «Roger Glover». Deep Purple Appreciation Society.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |