Перайсьці да зьместу

Рарайма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рарайма
парт. Roraima
Гімн Anthem of Roraima[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус штат
Уваходзіць у Паўночны рэгіён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Боа-Віста[d]
Дата ўтварэньня 5 кастрычніка 1988
Кіраўнік Антонію Дэнарыюм[d]
Насельніцтва
Плошча
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 104 м
Месцазнаходжаньне Рараймы
Рарайма на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC-4, America/Boa_Vista
Код ISO 3166-2 BR-RR
Паштовыя індэксы 69300-000 і 69399-000
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рара́йма (па-партугальску: Roraima) — штат на поўначы Бразыліі, які ёсьць лягістычна самым ізаляваным штатам краіны. Мяжуе са штатам Пара на паўднёвым усходзе, Амазонас на поўдні і захадзе, Вэнэсуэлай на поўначы і паўночным захадзе і Гаянай на ўсходзе[3]. Штат займае плошчу прыкладна ў 223 тысячаў км², што крыху больш за плошчу тэрыторыі Беларусі, і зьяўляецца чатырнаццатым паводле велічыні бразыльскім штатам паводле плошчы[4]. Сталіцай і найбуйнейшым горадам адміністрацыйнай адзінкі ёсьць места Боа-Віста, якое, акрамя таго, ёсьць адзіным цэнтрам штату, які цалкам разьмешчан ў Паўночным паўшар’і[5]. Рарайма зьяўляецца найменей густанаселеным штатам краіны, з насельніцтвам у 631 тысячу чалавек паводле ацэнак Бразыльскага інстытута геаграфіі і статыстыкі за 2020 год[6]. Гэта таксама штат з самай нізкай шчыльнасьцю насельніцтва ў Бразыліі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]