Рарайма
Рарайма | |
парт. Roraima | |
Гімн | Anthem of Roraima[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | |
Статус | штат |
Уваходзіць у | Паўночны рэгіён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Боа-Віста[d] |
Дата ўтварэньня | 5 кастрычніка 1988 |
Кіраўнік | Антонію Дэнарыюм[d] |
Насельніцтва | |
Плошча | |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 104 м |
Месцазнаходжаньне Рараймы | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC-4, America/Boa_Vista |
Код ISO 3166-2 | BR-RR |
Паштовыя індэксы | 69300-000 і 69399-000 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Рара́йма (па-партугальску: Roraima) — штат на поўначы Бразыліі, які ёсьць лягістычна самым ізаляваным штатам краіны. Мяжуе са штатам Пара на паўднёвым усходзе, Амазонас на поўдні і захадзе, Вэнэсуэлай на поўначы і паўночным захадзе і Гаянай на ўсходзе[3]. Штат займае плошчу прыкладна ў 223 тысячаў км², што крыху больш за плошчу тэрыторыі Беларусі, і зьяўляецца чатырнаццатым паводле велічыні бразыльскім штатам паводле плошчы[4]. Сталіцай і найбуйнейшым горадам адміністрацыйнай адзінкі ёсьць места Боа-Віста, якое, акрамя таго, ёсьць адзіным цэнтрам штату, які цалкам разьмешчан ў Паўночным паўшар’і[5]. Рарайма зьяўляецца найменей густанаселеным штатам краіны, з насельніцтвам у 631 тысячу чалавек паводле ацэнак Бразыльскага інстытута геаграфіі і статыстыкі за 2020 год[6]. Гэта таксама штат з самай нізкай шчыльнасьцю насельніцтва ў Бразыліі.