Раджастган
Выгляд
(Перанакіравана з «Раджастхан»)
Раджастган | |
анг. Rajasthan, гіндз. राजस्थान | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Індыя |
Статус | штат |
Адміністрацыйны цэнтар | Джайпур |
Улучае | 33 акругі |
Дата ўтварэньня | 26 студзеня 1950 |
Губэрнатар | Маргарэт Алва |
Галоўны міністар | Васундгара Раджэ |
Афіцыйныя мовы | гіндзі |
Насельніцтва (2011) | 68 621 012 чал. (8-е месца) |
Шчыльнасьць | 201 чал./км² |
Плошча | 342 239 км² (1-е месца) |
Месцазнаходжаньне Раджастгану | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5:30 |
Код ISO 3166-2 | IN-RJ |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раджастга́н (анг. Rajasthan, гіндз. राजस्थान, вымаўл. [raːdʒəsˈt̪ʰaːn], літаральна «зямля раджаў») — штат на захадзе Індыі, найбольшы штат краіны (342 269 км²). Займае 8-е месца ў краіне паводле колькасьці насельніцтва (56,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Джайпур.
Афіцыйная мова — гіндзі, аднак большасьць мясцовага насельніцтва размаўляе на раджастгані, адной з моваў дыялектнага кантынуўму г. зв. заходняга гіндзі, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані). У сваю чаргу, мова раджастгані раздрабняецца на вялікую колькасьць досыць адрозных ідыёмаў, якія таксама могуць разглядацца ў якасьці асобных моваў. Акрамя раджастгані ўжываньне маюць іншыя індаарыйскія мовы суседніх народаў, напрыклад, панджабі.